Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Сярэднекалымск (руск.: Среднеколымск) — горад (з 1775) у Расіі, у складзе Сярэднекалымскага улуса Якуціі. Насельніцтва 3587 чал. (2005). Заснаваны ў 1643 годзе.
Размешчаны на поўночым усходзе Якуціі, на левым беразе Калымы. Заснаваны як казачы астрог рускім землепраходцам Міхаілам Стадухіным і казаком Дзмітрыем Зыранам. Быў вядомы пад назвай Ярмонга (Ярманка). У 1775 годзе Сярэднекалымск стаў горадам, а ў 1882 годзе — цэнтрам Калымскай акругі.
Асноўная галіна эканомікі — сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, у тым ліку конегадоўля і аленегадоўля), рыбалоўства, здабыча футра. Дзейнічае аэрапорт, рачная прыстань.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.