Сяргей Алейнікаў | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Сяргей Яўгенавіч Алейнікаў | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 лістапада 1961[1][2] (62 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | СССР → Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Сярге́й Яўге́навіч Але́йнікаў (нар. 7 лістапада 1961, Мінск) — выбітны савецкі і беларускі футбаліст.
Кар’ера іграка
Па ігравым амплуа — паўабаронца. Выступаў за клубы «Дынама» (Мінск) (1981—1989, капітан каманды ў 1985—1989), «Ювентус» (Турын, Італія) (1989/1990, 30 матчаў, 3 галы), «Лечэ» (Італія) (1990/1991—1992/1993, 29 матчаў у Серыі A), «Гамба Осака» (Японія) (1993—1995, 83 матчы, 14 галоў), «Адэвольд» (Удэвала, Швецыя) (1996, 5 матчаў). Пазней выступаў у аматарскіх італьянскіх клубах «Карыльяна» (Серыя C2) (1997/98) і «Ананьі Фантана» (Серыя D) (1998/99, ігрок/трэнер)
У чэмпіянатах СССР правёў 220 матчаў, забіў 31 гол. У еўрапейскіх кубкавых турнірах правёў 36 матчаў. За зборную СССР/СНД у 1984—1992 правёў 77 матчаў, забіў 6 галоў. У 1992—1994 выступаў за зборную Беларусі (4 матчы).
Кар’ера трэнера
У сезоне 1998/99 трэніраваў італьянскую каманду «Ананьі Фантана» (Серыя D). У сезоне 2000/01 — «Пантэдэру» (Серыя D). У 2003 годзе (да мая) — галоўны трэнер «Тарпеда-Металург» (Масква). З чэрвеня па верасень 2003 года — галоўны трэнер у падмаскоўным клубе «Віднае». З снежня 2003 года — каардынатар груп усіх узростаў дзіцяча-юнацкай футбольнай школы ў Каперціна, Італія. Трэнер у філіяле футбольнай акадэміі клуба «Ювентус» у Лечэ (з 2005 года). З чэрвеня 2007 года па 2008 трэнер італьянскай каманды «Крас» (6-ы дывізіён чэмпіянату Італіі). У 2011—2012 паўторна ўзначальваў гэты клуб.
У сакавіку 2014 быў прызначаны галоўным трэнерам каманды літоўскай А Лігі «Дайнава»[3]. Але справы «Дайнавы» ў чэмпіянаце пайшлі вельмі дрэнна — яна надзейна замацавалася на апошнім месцы без аніводнага ачка. У выніку ў маі 2014 Алейнікаў па сваёй ініцыятыве пакінуў алітускі клуб[4].
Дасягненні
- Чэмпіён СССР 1982,
- фіналіст Кубка СССР 1987,
- Віцэ-чэмпіён Еўропы 1988
- Уладальнік Кубка Італіі 1990.
- Уладальнік Кубка УЕФА 1990.
- удзельнік чэмпіянату Еўропы 1992, чэмпіянатаў свету 1986 і 1990.
- Лаўрэат прызоў за адзін з самых хуткіх галоў на чэмпіянаце свету 1986 (матч СССР — Венгрыя, 4-я хвіліна) і чэмпіянаце Еўропы 1988 (матч СССР — Англія, 3-я хвіліна).
- Выступаў за зборную свету супраць зборнай Бразіліі ў матчы, прысвечаным 50-годдзю Пеле (Мілан, 1990 год).
- 7 разоў уваходзіў у спісы лепшых футбалістаў СССР.
- Тры разы прызнаваўся футбалістам года ў Беларусі (1984, 1986, 1988).
- Заслужаны майстар спорту СССР (1988).
- Па выніках апытання да 50-годдзя УЕФА быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі за 50 гадоў.
- У гонар футбаліста заснаваны Клуб Сяргея Алейнікава, у склад якога ён уваходзіць.
Зноскі
- ↑ Sergey Alejnikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sergei Aleinikov // FBref.com
- ↑ Сергей Алейников возглавил литовскую "Дайнаву"
- ↑ Футбол. Сергей Алейников покинул "Дайнаву"
Літаратура
- Алейников С. Е., Беленький Д. И. И жизнь, и слёзы, и футбол… — Мн., 1992.