Сяргей Юр'евіч Шэвялёў
Дата нараджэння 1 сакавіка 1981(1981-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 2008(2008-08-08) (27 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Расіі Расія
Род войскаў Сухапутныя войскі Расіі
Гады службы 1999—2008
Званне старшы лейтэнант
Часць 135-ы мотастралковы полк (19-я мотастралковая дывізія, 58-я армія)
Камандаваў узводам
Бітвы/войны Вайна ў Паўднёвай Асеціі, 2008
Узнагароды і званні
Герой Расійскай Федэрацыі
Герой Расійскай Федэрацыі

Сярге́й Ю́р’евіч Шавялё́ў (1 сакавіка 1981, Пскоў — 8 жніўня 2008, Цхінвалі) — камандзір выведвальнага ўзвода мотастралковага батальёна 135-га мотастралковага палка 19-й мотастралковай дывізіі 58-й арміі Паўночна-Каўказскай вайсковай акругі, старшы лейтэнант. Герой Расійскай Федэрацыі.

Біяграфія

У 2004 годзе скончыў Міхайлаўскі ваенны артылерыйскі ўніверсітэт. З красавіка 2008 года паводле ўласнага жадання — камандзір выведвальнага ўзводу ў складзе міратворчага батальёну расійскіх войскаў у Паўднёвай Асеціі.

Досвіткам 8 жніўня 2008 года грузінская артылерыя адкрыла прыцэльны агонь па размяшчэнні расійскіх міратворцаў, затым грузіны адкрылі агонь з гранатамётаў і стралковага ўзбраення. Каля 6 раніцы размяшчэнне батальёна было ў першы раз атакавана танкамі пры падтрымцы пяхоты.

З першай хвіліны бою Сяргей Шавялёў знаходзіўся са сваімі падначаленымі на самым небяспечным участку. Арганізоўваў абарону, укрыццё параненых і ратаваўшыхся ў размяшчэнні батальёна мірных жыхароў. Удзельнічаў у адбіцці некалькіх танкавых атак грузінскай арміі. Каля 9 гадзін раніцы быў забіты блізкім разрывам снарада. Гэтым жа снарадам быў паранены камандзір батальёна падпалкоўнік Канстанцін Цымерман, якому за гераічнасць у гэтым бою было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі, і які прадставіў да такога жа звання старшага лейтэнанта Сяргея Шавялёва.

Указам Прэзідэнта РФ у кастрычніку 2008 года за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры выкананні воінскага доўгу старшаму лейтэнанту Шавялёву Сяргею Юр’евічу прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі (пасмяротна).

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.