Сяргей Уладзіміравіч Шлычкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Шумілін | ||||||
|
|||||||
Навуковая ступень | кандыдат ваенных навук | ||||||
Званне | палкоўнік |
Сяргей Уладзіміравіч Шлычкоў — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (з 2021). Палкоўнік[1]. Кандыдат ваенных навук, дацэнт[2].
Біяграфія
Працаваў першым намеснікам начальніка (па навуковай рабоце) Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1]. У 2018[3] — 2019[4] гадах працаваў дырэктарам Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы.
13 лістапада 2019 года назначаны начальнікам упраўлення навукі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[5]. Пазней працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення цыфравізацыі і інавацыйнага развіцця — загадчыкам аддзела навукі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў Беларусі[6].
21 снежня 2021 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь[7].
Зноскі
- 1 2 Научная деятельность Архівавана 26 студзеня 2022.
- ↑ Шлычков Сергей Владимирович Архівавана 2 сакавіка 2022.
- ↑ Республиканский семинар «Государственная программа инновационного развития Республики Беларусь на 2016—2020 годы: реализация, корректировка, отчетность»
- ↑ Сивак представил коллективу нового главу ГКНТ
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2019 года № 748 «Аб вызваленні С. І. Місурагіна і назначэнні С. У. Шлычкова»
- ↑ Кадравыя рашэнні Лукашэнкі: новы губернатар, кіраўнік МАРГ і старшыня ДКНТ
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 21 декабря 2021 года № 504 «О С. В. Шлычкове»