Сяргей Сматрычэнка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 сакавіка 1977(1977-03-27) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, славіст, багеміст
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Сматрычэнка (27 сакавіка 1977, Віцебск) — беларускі філолаг-славіст, перакладчык, рэдактар.

Навучаўся ў Беларускім ліцэі, дзе зацікавіўся чэшскаю моваю[1]. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Пасля сканчэння выкладаў тамака чэшскую і славацкую мовы. Пасля 2 гады працаваў асістэнтам у Інстытуце славістыкі Венскага ўніверсітэта.

У канцы 1990-х пачаў супрацоўнічаць з часопісам «ARCHE», у розны час працаваў у газеце «Наша Ніва», Беларускім ПЭН-цэнтры і інш. Заснавальнік і куратар кніжнай серыі «Чэшская калекцыя» ў выдавецтве Ігара Логвінава. Суарганізатар некалькіх міжнародных літаратурных акцый, у тым ліку фестывалю «Месяц аўтарскага чытання-2007» з удзелам 30 беларускіх пісьменнікаў у чэшскім Брне.

Укладальнік і перакладчык «Анталогіі беларускага апавядання» па-чэшску. Публікуецца найперш у беларускіх, чэшскіх і славацкіх перыядычных выданнях. Сярод аўтараў, перакладзеных на беларускую мову, — Яхім Топал, Іозеф Топал, Міхал Вівег, Мілан Кундэра, Багуміл Грабал, Вацлаў Гавел, Мілаш Урбан, Ева Кантуркава, Вацлаў Чэрны і інш.

Пераклады

  • Міхал Вівег, Выхаванне дзяўчат у Чэхіі (раман) // ARCHE: Чэшскі альбом, 4/2003 (пачатак), ARCHE: Віленскі нумар, 5/2003 (заканчэнне)
  • Вацлаў Гавел Пратэст (Protest). П]еса.
  • Багуміл Грабал, Пабітэлі; Ярмілка (апавяданні) // Крыніца, 1/1998
  • Вацлаў Граб'е, Блюз для блазнаватай дзяўчыны. Вершы.
  • Бара Грэгарава, камень — гара — папера (фрагменты) // ARCHE, 6/2009
  • Петра Дваржакава, Я — голад (Já jsem hlad). Фрагменты з кнігі.
  • Ева Кантуркава, Сяброўкі з дому смутку (фрагменты) // ARCHE: Кабеты, 3/1999
  • Самусь Тале, Кніга пра пагост (раман; пад псеўданімам Мацей Дурачок) // ARCHE, 9/2010
  • Мілан Кундэра, Страчаныя листы (фрагменты) // Крыніца, 10/1998
  • Мілаш Мацоўрак, Мах і Шэбестава вандруюць па свеце (аповесць для дзяцей). Albatros, Praha 2004
  • Онджэй Секара, «Кніжка Ферды Мураша», Albatros, Praha 2004
  • Іозеф Топал, Бывай, Сакраце (п'еса) // Філіп, Яхім, Іозеф Топалы: Анёл, Логвінаў, Мінск 2008
  • Яхім Топал, Анёл (раман) // Філіп, Яхім, Іозеф Топалы: Анёл, Логвінаў, Мінск 2008
  • Мілаш Урбан, Пустка; Беларуска (апавяданні) // ARCHE: Чэшскі альбом, 4/2003
  • Вацлаў Чэрны, Развіццё і злачынствы панславізму // ARCHE: Панславізм, 1/2000.
  • Марыя Шцястна, Усё будзе як і раней…. Вершы.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.