Сяргей Пятровіч Боткін | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 (17) верасня 1832 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 (24) снежня 1889 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Pyotr Kononovich Botkin[d] |
Жонка | Anastasiya Alexandrovna Botkina[d] |
Дзеці | Яўген Сяргеевіч Боткін, Sergey Sergeevich Botkin[d], Pyotr Sergeevich Botkin[d] і Alexander Sergeevich Botkin[d] |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | медыцына і унутраныя хваробы |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны і Імператарская медыка-хірургічная акадэмія[d] |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Q48876715? |
Член у | |
Узнагароды |
|
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сярге́й Пятро́віч Бо́ткін (руск.: Сергей Петрович Боткин; 5 [17] верасня 1832, Масква — 12 [24] снежня 1889, Ментона) — рускі тэрапеўт, заснавальнік фізіялагічнага кірунку ў медыцыне і школы рускіх клініцыстаў[2]. Паходзіў з роду маскоўскіх купцоў Боткіных, сын купца Пятра Конанавіча Боткіна.
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1855). Прафесар Медыка-хірургічнай акадэміі ў Пецярбургу (1861). Упершыню ў Расіі стварыў клініка-эксперыментальную лабараторыю (1861), дзе даследаваў фізіялагічнае і фармакалагічнае дзеянне лякарстваў. Распрацаваў шэраг пытанняў паталогіі ўнутраных органаў, інфекцыйных хвароб (у тым ліку пра інфекцыйную прыроду так званай катаральнай жаўтухі — хвароба Боткіна), дыягностыку і лячэнне блукальнай ныркі. Адзін з заснавальнікаў ваенна-палявой тэрапіі. Увёў інстытут санітарных урачоў (1886), адкрыў у Пецярбургу бясплатную амбулаторыю (1861), бальніцу (1880), заснаваў Жаночыя ўрачэбныя курсы (1872)[2].
Зноскі
- 1 2 Боткин Сергей Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 БОТКІН Сяргей Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. С. 222-223