Сяргей Міхайлавіч Кішкін
Сцяг Намеснік старшыні Савета Міністраў БССР
1965 1974
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Сцяг Старшыня Саўнаргаса БССР
1963 1965
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Аляксандр Тарасаў
Пераемнік пасада скасаваная
Дырэктар Мінскага аўтазавода
1955 1959
Папярэднік Уладзімір Майбарада
Пераемнік Іван Дзёмін

Нараджэнне 12 (25) верасня 1909
Смерць 14 мая 1993(1993-05-14) (83 гады)
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За працоўную адзнаку»
Дзяржаўная прэмія СССР

Сярге́й Міха́йлавіч Кі́шкін (12 (25) верасня 1909, в. Гусь-Жалезны Меленкаўскага павета Уладзімірскай губерні — 14 мая 1993) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР. Лаурэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950).

Біяграфія

З рабочых. Член КПСС (1930). Скончыў Маскоўскі інстытут сельскагаспадарчага машынабудавання імя Калініна (1935).

У 1924—1930 працаваў на Люберацкім заводзе сельскагаспадарчых машын (Маскоўская вобласць). У 1934—1955 інжынер, галоўны інжынер, начальнік цэха, зборачнага корпуса, аддзела тэхнічнага кантролю Горкаўскага аўтазавода. З 1955 года дырэктар Мінскага аўтазавода, начальнік упраўлення машына- і станкабудавання Саўнаргаса БССР, з 1962 года намеснік старшыні, старшыня Саўнаргаса БССР. З кастрычніка 1965 і да 1974 года намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.

На XXII і на XXV з’ездах КПБ абіраўся кандыдатам у члены ЦК, на XXVIXXVII з’ездах КПБ — членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5—8 скліканняў. Узнагароджаны 4 ордэнамі, медалямі.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.