Сяргей Міхайлавіч Кавальчук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Шамко | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 жніўня 1968 (55 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ваенны | ||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Узнагароды |
|
Сярге́й Міха́йлавіч Кавальчу́к (нар. 14 жніўня 1968, в. Журавок, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр спорту і турызму (з 2018 года).
Біяграфія
Скончыў Адэскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча (1989), Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь (1999).
У 1989—2004 гадах служыў ва Узброеных Сілах.
З 2004 года — супрацоўнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 5 сакавіка 2018 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1].
20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[2].
У красавіку 2023 года Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Кавальчука[3].
Палітычныя погляды
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «За службе Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў.
Зноскі
- ↑ Аліна Грышкевіч. Кавальчук назначаны міністрам спорту і турызму . Тэлеграфнае агенцтва БелТА. Праверана 5 сакавіка 2018.
- ↑ Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
- ↑ Зяленскі ўвёў санкцыі супраць міністра спорту Кавальчука, лёгкатлета Недасекава і Раманава з «Белай Русі» . Новы Час (15 красавіка 2023).
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі
- Старонка на сайце Міністэрства спорту і турызму Архівавана 5 верасня 2018. (руск.)