Футбол
Сяргей Гігевіч
Поўнае імя Сяргей Міхайлавіч Гігевіч
Нарадзіўся 26 студзеня 1987(1987-01-26)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Беларусь РВАР (Мінск) 11 (1)
2004—2009 Беларусь Дынама (Мінск) 78 (9)
2010—2013 Беларусь Мінск 68 (9)
2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 10 (0)
2014 Беларусь Віцебск 10 (1)
2015 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 5 (0)
2015 Беларусь Смаргонь 12 (0)
2016—2017 Беларусь Орша 36 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 18 (2)
Трэнерская кар’ера
2019 Беларусь НФК (Мінск) трэнер
2021 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 снежня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 жніўня 2017

Сяргей Гігевіч (нар. 26 студзеня 1987, Барысаў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў сталічным РВАРы, потым трапіў у мінскае «Дынама», дзе правёў некалькі добрых сезонаў. У 2010 годзе стаў іграком «Мінска» і замацаваўся ў аснове. У ліпені 2013 года пакінуў асноўны склад «Мінска»[2], але працягнуў выступаць за дубль.

У студзені 2014 года папоўніў склад дэбютанта Вышэйшай лігі «Слуцка»[3], але ў сакавіку 2014 года, перад самым стартам чэмпіянату, кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[4]. У выніку ў красавіку 2014 стаў іграком «Іслачы»[5][6].

У ліпені 2014 года пакінуў «Іслач» у сувязі з заканчэннем кантракта[7], а ў жніўні стаў іграком «Віцебска»[8]. Дапамог віцебскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Віцебск» па заканчэнні кантракта[9].

З лютага 2015 года зноў апынуўся ў «Іслачы»[10], і ў выніку пачаў у гэтым клубе сезон 2015. Аднак, з-за траўм гуляў мала, а ў ліпені пакінуў каманду[11]. У жніўні падпісаў кантракт са «Смаргонню»[12], дзе стаў выступаць на пазіцыі абаронцы.

У пачатку 2016 года стаў іграком «Оршы»[13]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2017.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

Трэнерская кар’ера

Пасля зыходу з «Оршы» завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам. У студзені 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага НФК[14]. У маі 2019 года пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука таксама пакінуў каманду[15].

У сакавіку 2021 года далучыўся да трэнерскага штабу мінскага «Дынама»[16]. Пакінуў клуб у чэрвені 2021 года ўслед за галоўным трэнерам Леанідам Кучуком.

У снежні 2021 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[17].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002Д3РВАРБеларусь20
2003Д3РВАРБеларусь91
2004Д1ДынамаБеларусь40
2005Д1ДынамаБеларусь152
2006Д1ДынамаБеларусь141
2007Д1ДынамаБеларусь172
2008Д1ДынамаБеларусь164
2009Д1ДынамаБеларусь120
2010Д1МінскБеларусь134
2011Д1МінскБеларусь151
2012Д1МінскБеларусь294
2013Д1МінскБеларусь110
2014 (1)Д2ІслачБеларусь100
2014 (2)Д2ВіцебскБеларусь101
2015 (1)Д2ІслачБеларусь50
2015 (2)Д2СмаргоньБеларусь120
2016Д2ОршаБеларусь192
2017Д2ОршаБеларусь172

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.