Сяргей Мікалаевіч Чыгрын
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 верасня 1958(1958-09-24) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчык, паэт, журналіст, літаратар
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Сяргей Мікалаевіч Чыгрын (нар. 24 верасня 1958, в. Хадзявічы, Слонімскі раён) — беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст, калекцыянер.

Біяграфія

Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча і філалагічны факультэт БДУ (1985). Працаваў настаўнікам у Глоўсевіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна, у газетах «Слонімскі веснік», «Газета Слонімская», загадчыкам літаратурна-драматычнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.

Творчасць

Дэбютаваў вершам «Свеціць сонейка» у часопісу «Бярозка» (1975).

Аўтар кніг

  • «Янка Купала і Слонімшчына» (1993)
  • «Шчырая Шчара» (1993)
  • «Горад без цябе» (1999)
  • "Родам са Слонімшчыны (2003)
  • «Пакліканыя на родны парог» (2005)
  • «Чамяры і чамяроўцы» (2006)
  • «У пошуках слонімскіх скарбаў» (2007)
  • «Лірыка» (2007)
  • «З беластоцкай зямлі» (2007)
  • «Тэатр у Слоніме» (2008)
  • «Беларуская Беласточчына» (2008)
  • «Мастак Антон Карніцкі» (2009)
  • «Камень Міндоўга» (2009)
  • «Жыў роднай песняй» (2010)
  • «Альбярцін» (2011)
  • «Такі іх лёс» (2012)
  • «Па слядах Купалы і Коласа» (2012)
  • «Слонімскія падмуркі» (2012)
  • «Сярод сваіх людзей» (2013)
  • «Краязнаўчымі сцежкамі Зэльвеншчыны» (2013)
  • «Легенды і паданні Слонімшчыны» (2013)
  • «Слонімскі буквар» (2013)
  • «Іншых шляхоў не было» (2013)
  • «Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках» (2014)
  • «Хочацца дахаты» (2014)
  • «Слонім і ваколіца» (2014)
  • «Шляхамі Беласточчыны» (2015)
  • «Мора Віктара Шведа» (2015)
  • «125 пытанняў і адказаў з гісторыі Слонімшчыны» (2015)
  • «Час спагадлівым не бывае» (2016)
  • «На радзіме Ігната Дварчаніна» (2016)
  • «Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны (1916—2016)» (у сааўтарстве з Сяргеем Яршом)
  • «Слонімскія гісторыі» (2017)
  • «Каляндар Слонімшчыны» (2018) (у сааўтарстве з Уладзімірам Хільмановічам)
  • «Жыву Бацькаўшчынай» (2018)
  • «Літаратурная Слонімшчына» (2019)
  • «Гістарычная мазаіка Слонімшчыны» (у дзвюх кнігах, 2019)
  • «Слонімшчына. Гістарычныя нататкі» (2019)
  • «Едуць гетманы ў Слонім» (2020)
  • «Вяртанне да Ларысы Геніюш» (2020)
  • «Слонімскі драматычны тэатр» (2020)
  • «Ад Слоніма да Жыровіч» (2020)
  • «Цяпло Жыровіцкай святыні» (2020)
  • «Слонік і гармонік» (2021)
  • «Камень-бацька і камень-сын» (2021)
  • «Дзяліў трывогу і настрой» (2021)
  • «Верыў у Беларусі» (2022)
  • «Загадка ад сінічак» (2023)
  • «Верталёт бабы-Ягі» (2024)

Укладальнік кніг

  • Вяртанне да сваіх: Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч, Уладыслаў Казлоўшчык (1999)
  • Мікола Шкялёнак. Беларусь і суседзі (2003, разам з Аляксандрай Гесь і Міхасём Казлоўскім)
  • Пётр Марціноўскі. Наша Лорка (2002)
  • Игорь Бурсевич. Романтика дорог (2004)
  • Юры Весялкоўскі. Дух часу (2005)
  • Сяргей Хмара. Рабінавы хмель (2009)
  • Юры Весялкоўскі. Я веру (2009)
  • Леанід Трубач. Паміж песняй і болем (2010)
  • Алесь Клышка. Даравальная нядзеля (2010)
  • Алесь Клышка. Мінская зямля (2010)
  • Міхась Белямук. Нумізматыка. Сфрагістыка. Успаміны (2010).
  • Анатоль Іверс. Аўсяныя росы (2011)
  • Анатоль Іверс. З глыбінь жыцця (2012)
  • Жыццё і творчасць Анатоля Іверса (2012)
  • Алесь Сучок. Захацелася шчасця (2012)
  • Алесь Белакоз. Музей у Гудзевічах (2012)
  • Міхась Петрыкевіч. Народжаны вечнасць тварыць (2013)
  • Віктар Бяляцкі. Белы маладзік (2013)
  • Янук Дарашкевіч. Маркотныя зоркі (2014)
  • Ачышчэнне душы (2014), разам з Міхасём Карпечанкам)
  • Язэп Вількоўшчык. Прыкрыты сэрца боль (2015, разам з Сяргеем Яршом)
  • Кандрат Лейка. Пан Трудоўскі (2015)
  • Іван Шэга. Пра краіну і пра нас (2016)
  • Зборнік паэзіі «Слонімскія настроі» (2016)
  • Аўген Бартуль. Князёўна (2017)
  • Літаратурны альманах «Паланэз» (2019)
  • Мікола Арочка. Выбраныя творы (2020)
  • Літаратурны альманах «Ятранка» (2021)
  • Тодар Лебяда. Плачуць ліпы на кургане (2021)
  • Пётр Марціноўскі. Каб не пагаслі зоры (2022)
  • Самсон Пярловіч. Сэрца замірае ад тугі (2022)
  • Мікола Арочка. Укрыжаванне (2022)
  • Гальяш Леўчык. Божая ліра (2024, разам з Юрасём Бачышчам)

Аўтар шматлікіх паштовак, буклетаў, плакатаў, прысвечаных гісторыі Беларусі. Разам з Сяргеем Яршом з лютага 2016 года выдаваў штомесячнае гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне «Слонімскі край». У Беларусі і за межамі краіны апублікаваў больш за 5 тысяч артыкулаў на культуралагічныя, гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя тэмы.

Пераклады

На беларускую мову пераклаў вершы французскіх паэтаў Поля Элюара, Луізы Мішэль, Эжэна Пацье, Поля Верлена, Гіёма Апалінэра, украінскіх паэтаў Рыгора Елішэвіча, Валерыя Бойчанкі, Любові Пшанічнай, турэцкага паэта Фазыла Хюсню Дагларджы, п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па іх п’есах пастаўлены на сцэне Слонімскага драматычнага тэатра і іншых тэатраў Беларусі.

Песні

На вершы напісаны песні кампазітарамі Міколам Яцковым, Яўгенам Петрашэвічам, Аляксандрам Масляніцыным, Мар’янам Медушэўскім.

Прызнанне

  • Пераможца пятага конкурсу журналістаў «Польшча — прыязная суседка Беларусі» за 2004 год.
  • Пераможца шостага конкурсу журналістаў «Польшча — прыязная суседка Беларусі» за 2005 год.
  • Пераможца конкурсу імя Ежы Гедройца за 2008 год (Дыплом Другой ступені).
  • Пераможца рэспубліканскага конкурсу «Журналісты за гістарычную спадчыну» (2009 г.).
  • Лаўрэат прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў за лепшую кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры 2015—2016 гадоў (Дыплом трэцяй ступені, 2017 г.).
  • Пераможца конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017—2019 гады ў рамках Першага Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі.
  • Лаўрэат Лідскай літаратурнай прэміі імя Веры Навіцкай (2022 г.)
  • Узнагароджаны ганаровым знакам Беларускага фонду культуры «Рупліўцу. Стваральніку» (2023 г.)

Літаратура

  • Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна, 2000.
  • Скобла М. Краса і сіла. — Мн,, 2003. — С.728.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004. — С. 468.
  • Памяць. Слонімскі раён. — Мінск. БЕЛТА, 2004 — С.652-653.
  • Варакса Я. Навучэнец, кіношнік, акцёр, паэт, перакладчык, журналіст, краязнаўца // Краязнаўчая газета, 2008, № 37, кастрычнік.
  • Канановіч М. Слова пра земляка // Газета Слонімская, 2008, 24 верасня.
  • Юргілевіч Л. Сказ Сяргея Чыгрына пра нашых землякоў // Народная воля, 2008, 28 жніўня.
  • Галубовіч Л. Са Слоніма — на добрую памяць // ЛіМ, 2008, 12 снежня.
  • Хільмановіч Ул. Беласточчына Сяргея Чыгрына // Ніва (Беласток), 2008, № 51.
  • З росных сцяжын. — Мн., 2009. — С. 422.
  • Саламевіч Я. Даніна памяці людзям Беласточчыны // Ніва (Беласток), 2009, 28 чэрвеня.
  • Карлюкевіч А. Радзімазнаўства. — Мн., 2010. — С. 270.
  • Пяткевіч А. Слова і кніга Прынёмання. — Гродна, 2016. — С. 122.
  • Адамовіч С. Пасеянае зерне прарасло // ЛіМ, 2018, 17 снежня.
  • Алесь Бельскі. Сам-насам з літаратурай. — Мн., 2018. — С.184-194.
  • Папяляеў В. Правінцыі сёння не існуе // Народная газета, 2019, 30 жніўня, № 35.
  • Сэрвач Р. Завітаў у госці красавік // ЛіМ, 2021, 9 ліпеня.
  • Козырёв В. Провинции в культурном смысле не существует // Сельская газета, 2021, 19 октября.
  • Шалахоўскі А. Тэатральны фотаальбом // Краязнаўчая газета, 2021, № 48, снежань.
  • Лідскі ўток.—Ліда, 2023. — С. 294.


This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.