Сяргей Мікалаевіч Мартынаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Генадзь Васілевіч Навіцкі Сяргей Сяргеевіч Сідорскі Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч |
||||||
Папярэднік | Міхаіл Міхайлавіч Хвастоў | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Уладзіміравіч Макей | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 лютага 1953 (71 год) Ленінакан, Армянская ССР, СССР |
||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | дыпламат | ||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
![]() |
Сярге́й Мікала́евіч Марты́наў (22 лютага 1953, Гюмры, Арменія) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь з 21 сакавіка 2003 года па 20 жніўня 2012 года[1][2].
Вучоба
Скончыў сярэднюю школу № 9 г. Віцебска. У 1975 скончыў з адзнакай Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. Валодае англійскай, французскай і суахілі.
Кар’ера
- 1975—1980 гг. — аддзел міжнародных эканамічных арганізацый, Міністэрства замежных спраў СССР.
- 1980—1988 гг. — памочнік Міністра замежных спраў СССР.
- 1988—1991 гг. — намеснік начальніка аддзела міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў СССР.
- 1991—1992 гг. — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Нью-Ёрк.
- 1992—1993 гг. — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ЗША.
- 1993—1997 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША.
- 1997—2001 гг. — Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
- 2001—2003 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора.
- 2003—2012 гг. — Міністр замежных спраў Беларусі.
Узнагароды
Зноскі
- ↑ Макей сменил Мартынова на посту министра иностранных дел Архівавана 22 жніўня 2012. (руск.)
- ↑ Лукашенко уволил главу МИДа (руск.)
- ↑ Сергей Мартынов, которого вчера на посту главы Министерства иностранных дел Беларуси сменил Владимир Макей, награжден орденом Отечества III степени Архівавана 23 жніўня 2012. (руск.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.