Сяргей Лабандзіеўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | рэжысёр |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
Сяргей «Шлёма» Лабандзіеўскі (нар. 19 чэрвеня 1964, Залессе, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР[1]) — беларускі гукарэжысёр.
Біяграфія
У 1991 годзе скончыў факультэт робататэхнічных сістэм БПІ[2]. У 1988–1992 гадах працаваў тэнікам-інжынерам пры АН БССР[3]. У 1992–2001 гадах музычны рэдактар на Беларускім радыё[4]. У 1995–1996 гадах музычны рэдактар і гукарэжысёр Радыё 101,2[5]. У 1997–2001 гадах гукарэжысёр Радыё «Рокс»[6]. У 1998–2003 гадах гукарэжысёр тэлерадыёкампаніі «Мір»[7].
Працаваў на студыях гуказапісу ў Беларусі, Расіі, Польшчы, таксама на беларускіх радыёстанцыях як музычны рэдактар, вядучы музычных праграм і гукарэжысёр. Аддае перавагу «жывым» кірункам музыкі — року, блюзу, джазу, рабіў запісы камернай, харавой і фальклорнай музыкі.
Браў удзел у стварэнні альбомаў і правядзенні канцэртаў žygimont VAZA, Крамбамбуля, Zet, IQ48, Новае Неба, N.R.M., Змітра Вайцюшкевіча, Pomidoroff, Экивоки, Л.О.М., Naka, Yo-Yo, Народны Альбом, Я нарадзіўся тут, Personal Depeche, і многіх іншых. Займаецца таксама мастэрынгам і рэстаўрацыяй фанаграм, гукам для дакументальнага кіно.
Працы
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 157.

Літаратура
- Д.П., фота Д.П. ЛАБАНДЗІЕЎСКІ СЯРГЕЙ «ШЛЁМА» (Лобандиевский Сергей «Шлёма», Labandziewski Siarhiej) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 157. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.