Сяргей Васільевіч Кухто
Дата нараджэння 22 красавіка 1959(1959-04-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1999(1999-11-01) (40 гадоў)
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Сяргей Васільевіч Кухто (22 красавіка 1959, Віцебск — 1 лістапада 1999) — беларускі мастак.

Біяграфія

У 1978 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава. Экспанавацца пачаў з сярэдзіны 1990-х гадоў.

Творчасць

Працаваў у неаміфалагічным жанры. У аснове большасці работ — аўтарская інтэрпрэтацыя міфаў пра кентаўра. Творы адрозніваюцца дакладнай выверанасцю дэталяў кампазіцыі, вытанчаным малюнкам, дасканалым выкананнем класічнай тэхналогіі жывапісу.

Сярод твораў: «У канцы зімы» (1992), «Кентаўр» (1992), «Хірон са спартанкамі» (1993), «Прывал» (1993), «Прыгожая правінцыялка» (1994), «Палкан на паляванні» (1996), «Палкан на лежні» (1998), «Дзяцінства Палкана» (1998), «Возера Лосвіда» (1998), «Арлекін з драўляным мячом» (1998), «Выкраданне Еўропы» (1999), «Выхаванне Ахіла» (1995), «Вясёлка» (1997), «Мяцеліца» (1997), «Пераправа» (1994—1997), «У канцы зімы» (1998) і інш.

Работы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Чэхіі, Галандыі, Швейцарыі, ЗША, Ізраіля, Расіі, Беларусі.

Літаратура

  • М. Л. Цыбульский. Кухто Сергей Васильевич // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). Мн.: БелЭн, 2011. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 2. Кривоблоцкий — Яцкевич. — 636 с. 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0562-1.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.