Сяргей Кужугетавіч Шайгу (руск.: Сергей Кужугетович Шойгу; тув.: Сергей Күжүгет оглу Шойгу; нар. 21 мая 1955, Чадан, Тувінская АВ, РСФСР, СССР) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Міністр абароны Расійскай Федэрацыі з 6 лістапада 2012 года. Генерал арміі (2003). Герой Расійскай Федэрацыі (1999).
Старшыня дзяржаўнага савета РСФСР і Расіі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў (1991—1994), міністр па надзвычайных сітуацыях (1991—2012), губернатар Маскоўскай вобласці (2012).
Кіраўнік міжабласной партыі «Адзінства» (1999—2001), адзін са старшыняў партыі «Адзіная Расія» (2001—2002, разам з Ю. М. Лужковым і М. Ш. Шайміевым. Кіраўнік Рускага геаграфічнага таварыства (з 2009).
Паходжанне
Сяргей Шайгу нарадзіўся 21 мая 1955 года ў невялікім мястэчку Чадан (Тува) у сям’і савецкага рэдактара раённай газеты Кужугета Серэевіча Шайгу і Аляксандры Якаўлеўны Шайгу (раней Кудраўцава)[4].
Вучоба
Сяргей Шайгу з 1972 па 1977 год вучыўся ў горадзе Краснаярск у Інстытуце і атрымаў пасведчанне будаўніка[5].
Службовы рост
Пасля заканчэння вучобы пачаў працаваць на наступных пасадах:
- 1977—1978 гг. — майстар трэста «Промхімбуд», г. Краснаярск.
- 1978—1979 гг. — майстар, начальнік вучастка трэста «Тувінсбуд», г. Кызыл.
- 1979—1984 гг. — старшы прараб, галоўны інжынер, начальнік будаўнічага ўпраўлення СУ-36 трэста «Ачынскалюмінійбуд», г. Ачынск.
- 1984—1985 гг. — намеснік галавы трэста «Саяналюмінійбуд», г. Саянагорск.
- 1985—1986 гг. — галава трэста «Саянцяжсбуд», г. Абакан.
- 1986—1988 гг. — галава трэста «Абаканвагонбуд», г. Абакан.
- 1988—1989 гг. — другі пісар Абаканскай гарадской управы КПСС, г. Абакан.
- 1989—1990 гг. — наглядчык Краснаярскай абласной управы КПСС, г. Краснаярск.
- 1990—1991 гг. — намеснік старшыні дзяржаўнага савета РСФСР па чарцяжу і будове, г. Масква.
- 1991 г. — старшыня Расійскага аддзела ратаўнікоў, г. Масква.
- 1991 г. — старшыня дзяржаўнага савета РСФСР па надзвычайным становішчы, г. Масква.
- 1991—1994 гг. — Старшыня дзяржаўнага савета Расіі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў.
- 1992 г. — назіраў за спробамі Расіі раздушыць Ічкерыю пад выглядам барацьбы з сутычкамі паміж асецінамі і інгушамі[7].
- 1994—2012 гг. — Міністр па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў Расіі, адначасова з 10 студзеня 2000 г. па 7 мая 2000 г. — намеснік старшыні ўрада Расіі.
- 1996 год — сачыў за парадкам пад час выбараў Б. Ельцына[8].
- С 1996 г. — член Савета бяспекі Расіі.
- 2000 — узначаліў грамаду «Адзінства», якую стварылі для падтрымкі У. Пуціна[9].
- 11 мая 2012 года нечакана для ўсіх прызначаны на пасаду галавы Маскоўскай вобласці[10].
- 6 лістапада 2012 года нечакана прызначаны міністрам абароны Расіі[11].
Міжнародны вышук за злачынствы ва Украіне (2014 год)
22 ліпеня 2014 года Галоўнае следчае ўпраўленне МУС Украіны пачало следства па падазрэнні С. Шайгу ў падтрымцы грамадзянскай вайны ва Украіне[12]. Гэта была «помста» за ўдзел у захопе Крыма[13][14].
Сям’я
- Бацька — Кужугет Серэвіч Шайгу (1921—2010)[15] (правільна на тувінскай мове — Кужугет Шойгу Серее оглу) савецкі дзеяч Тувы.
- Маці — Аляксандра Якаўлеўна Шайгу (Кудраўцава; 1924—2011). Паходзіць з Расіі, Ардоўская вобласць, вёска Якаўлева. Савецкі дзеяч Тувы[16][17].
- Жонка — Ірына Аляксандраўна Шайгу (раней Анціпіна), робіць начальнікам у прыватным прадпрыемстве, якое мае даход ад замоў з міністэрства, дзе кіраваў яе муж — С. Шайгу[18].
- Дзве дачкі:
- Старэйшая сястра — Ларыса Кужугетаўна Шайгу, пасол Дзяржаўнай Думы Расіі[20].
- Малодшая сястра — Ірына Кужугетаўна Захарава (нар. 1960) — урач[20].
- Зяць — Аляксей Юр’евіч Захараў (нар. 1971), муж дачкі Юліі, пракурат Маскоўскай вобласці[21].
Слава
- Імем Шайгу названа вуліца ў Піхемскім раёне Тувы[22].
Зноскі
- ↑ Sergej Schojgu // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://meduza.io/news/2023/06/08/soratniki-navalnogo-rasskazali-o-predpolagaemom-vnebrachnom-syne-shoygu-on-stroit-muzykalnuyu-karieru-i-sdaet-ofisy-v-tsentre-moskvy
- ↑ https://pestisracok.hu/lavrov-es-sojgu-fogja-vezetni-az-egyseges-oroszorszag-jeloltlistajat-az-orosz-parlamenti-valasztason/
- ↑ В Москве прощаются с Александрой Шойгу(недаступная спасылка)
- 1 2 Министр обороны(недаступная спасылка). Министерство обороны Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2015. Праверана 23 снежня 2014.
- ↑ Шойгу Сергей Кужугетович.. Организация государственного управления при прогнозировании чрезвычайных ситуаций в целях уменьшения социально-экономического ущерба (на примере землетрясений) . Электронный журнал «Новые исследования Тувы». Праверана 23 снежня 2014.
- ↑ Справка об обстоятельствах возникновения осетино-ингушского вооруженного конфликта, его развития и роли в нём федеральных органов власти и управления Архівавана 25 лютага 2010.
- ↑ Шойгу Сергей Кужугетович на сайте panorama.ru
- ↑ Lenta.ru: В России: партию «Единство» возглавил Сергей Шайгу Архівавана 1 красавіка 2015.
- ↑ Мособлдума утвердила кандидатуру С. Шойгу на пост губернатора Московской области(недаступная спасылка)
- ↑ Шойгу стал главой Минобороны по рекомендации Медведева
- ↑ МВС України відкрило кримінальне провадження стосовно посібників терористів — Шойгу і Малофєєва Архівавана 10 ліпеня 2015.
- ↑ МВД Украины возбудило дело в отношении Сергея Шойгу . ИТАР-ТАСС (22 июля 2014).
- ↑ СКР объявил Авакова и Коломойского в международный розыск . ИТАР-ТАСС (21 июня 2014).
- ↑ Государственный деятель Тувы Кужугет Шойгу похоронен в Москве // gov.tuva.ru, 03.12.2010(недаступная спасылка)
- ↑ Мать Сергея Шойгу стала заслуженным работником сельского хозяйства Тувы
- ↑ Старшая сестра // Еженедельник «Центр Азии», № 38, 24 — 30 сентября 2010.
- 1 2 Щёголев К. А. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. Кто правит Россией. — м, Астрель: АСТ, 2007, С. 536 ISBN 978-5-17-047056-3
- ↑ «Власть», «Родня во власти», 24 сентября 2007
- 1 2 3 4 Высокопоставленные наследники
- ↑ Мособлдума обсудит профессиональные качества кандидата в прокуроры — Известия
- ↑ Федеральная информационная адресная система Архівавана 14 лістапада 2011.
Літаратура
- Шойгу Сергей Кужугетович // Кто есть кто в России и в ближнем зарубежье: Справочник. — м: Издательский дом «Новое время», «Всё для Вас», 1993. — С. 740—742 ISBN 5-86564-033-X
- Шойгу Сергей Кужугетович // Щёголев К. А. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. Кто правит Россией. — м, Астрель: АСТ, 2007, С. 525—526 ISBN 978-5-17-047056-3
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Кужугетавіч Шайгу
- Жыццё С. Шайгу
- Жыццё С. Шайгу на ўрадавай выставе Расіі
- Жыццё С. Шайгу на выставе МНС Расіі Архівавана 8 лістапада 2011.
- Сергей Шойгу, председатель Госкомитета по чрезвычайным ситуациям: «Мысли об отставке мне спать не мешают», интервью 1992 года
- Сергей Шойгу на Форуме Министерства обороны Российской Федерации
- Сергей Шойгу: «Откосить никому не позволю». Интервью газете «Городские новости», 2014 Архівавана 19 красавіка 2014.