Сяргей Данілавіч Сказкін | |
---|---|
руск.: Сергей Данилович Сказкин | |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1890[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 1973[2][1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | гісторык, медыявіст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя і медыявістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1935) і спіс правадзейных членаў АН СССР[d] (1958) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Robert Wipper[d], Дзмітрый Майсеевіч Петрушэўскі[d] і Aleksandr Savin[d] |
Вядомыя вучні | Nataliya Basovskaya[d], Sarra Zhitomirskaya[d], Nina Khachaturyan[d] і Aleksandr Chistozvonov[d] |
Член у |
|
Прэміі |
![]() |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Сяргей Данілавіч Ска́зкін[3] (руск.: Сергей Данилович Сказкин; 19 кастрычніка 1890 — 14 красавіка 1973) — рускі і савецкі гісторык-медыявіст, доктар гістарычных навук (1936), прафесар (1941), акадэмік Акадэміі навук СССР (1958), акадэмік Акадэміі педагагічных навук РСФСР (1947), Акадэміі педагагічных навук СССР (1968). Герой Сацыялістычнай Працы (1970).
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Новачаркаск. У 1908 годзе скончыў Данскі Імператара Аляксандра III кадэцкі корпус[4] і ў 1909 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1915 годзе і быў пакінуты на кафедры ўсеагульнай гісторыі для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1916 года выкладаў гісторыю ў жаночай гімназіі ў Маскве, у 1919—1922 гадах — у працоўнай школе № 96. У 1920—1923 гадах С. Д. Сказкін быў звышштатным выкладчыкам факультэта грамадскіх навук Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. У 1923—1927 і 1929—1931 гадах дацэнт Педагагічнага інстытута ў горадзе Цвер, у 1924—1929 гадах — дацэнт кафедры новай гісторыі Захаду[5] этналагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[4]. У 1932—1934 гадах С. Д. Сказкін не працаваў па стану здароўя[4]. У 1935—1941 гадах ён займаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі Маскоўскага гарадскога педагагічнага інстытута, у 1935—1950 гадах выкладаў у Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК ВКП(б). У 1935—1972 гадах прафесар, з 1949 года — загадчык кафедры гісторыі сярэдніх вякоў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1937—1962 гадах С. Д. Сказкін займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка сектара гісторыі сярэдніх вякоў Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР (у 1946—1951 гадах — намеснік дырэктара інстытута)[4]. У 1945—1960 гадах прафесар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС[4].
Памёр С. Д. Сказкін 14 красавіка 1973 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве[4].
Навуковая і грамадская дзейнасць
Асноўныя працы С. Д. Сказкіна па праблемах гісторыі сярэдніх вякоў (аграрныя адносіны, гісторыя сялянства ў Заходняй Еўропе, асабліва ў Францыі XVI—XVIII стагоддзяў.; ерэтычныя рухі; абсалютызм; Адраджэнне), па новай гісторыі заходнееўрапейскіх краін і гісторыі міжнародных адносін.
З 1951 года быў членам Камісіі Акадэміі навук СССР па выданню літаратурных помнікаў, адказным рэдактарам зборніка «Сярэднія вякі». З 1954 года быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вопросы истории», прымаў удзел у падрыхтоўцы шматтомнага выдання «Всемирная история». З 1963 года быў членам Археаграфічнай камісіі пры Аддзяленні гісторыі Акадэміі навук СССР, з 1966 года — членам Праграмнай камісіі па грамадскіх навуках, з 1967 года намеснікам старшыні Бюро Нацыянальнага камітэта гісторыкаў СССР[4].
У 1966 годзе вучоны падпісаў ліст 25-ці дзеячаў культуры і навукі Генеральнаму сакратару ЦК КПСС Л. І. Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна.
Памяць
У 1974 годзе у гонар С. Д. Сказкіна адкрыта мемарыяльная дошка на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (скульптар Х. Б. Геваркян)[5].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-52139.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
- 1 2 3 Сказкин Сергей Данилович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
- 1 2 3 4 5 6 7 Сказкин Сергей Данилович на сайце «Архивы Российской академии наук» (руск.)
- 1 2 Артыкул на сайце «Летопись Московского университета» (руск.)
Літаратура
- Сказкін Сяргей Данілавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 432. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сказкин, Сергей Данилович / Гутнова Е. В. // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
- Профіль Сяргея Данілавіча Сказкіна на афіцыйным сайце РАН
- Артыкул на сайце «Летопись Московского университета» (руск.)
- Сказкин Сергей Данилович на сайце «Архивы Российской академии наук» (руск.)