Сяргей Георгіевіч Гаршкоў
руск.: Сергей Георгиевич Горшков
Дата нараджэння 13 (26) лютага 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1988(1988-05-13)[1][2] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-марскі флот СССР
Званне
Адмірал Флоту Савецкага Саюза
Адмірал Флоту Савецкага Саюза
Камандаваў Ваенна-марскі флот СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Леніна
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Ушакова I ступені
Ордэн Ушакова I ступені
Ордэн Кутузава I ступені
Ордэн Ушакова II ступені
Ордэн Ушакова II ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Медаль «За абарону Адэсы»
Медаль «За абарону Адэсы»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Медаль «За вызваленне Бялграда»
Медаль «За вызваленне Бялграда»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Ленінская прэміяДзяржаўная прэмія СССРНагрудны знак «ганаровы грамадзянін горада Уладзівастока»

Замежныя ўзнагароды:

Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені, ГДР
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені, ГДР
Ордэн Шарнхорста
Ордэн Шарнхорста
Ордэн Сухэ-Батара
Ордэн Сухэ-Батара
Медаль «50 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
Медаль «50 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
Медаль «30 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі
Медаль «30 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі
Медаль «30 гадоў Перамогі над мілітарысцкай Японіяй» (Манголія)
Медаль «30 гадоў Перамогі над мілітарысцкай Японіяй» (Манголія)
Ордэн Тудара Владзімірэску I ступені
Ордэн Тудара Владзімірэску I ступені
Кавалер ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія 3 ступені
Ордэн Партызанскай Зоркі I ступені
Ордэн Партызанскай Зоркі I ступені
Ордэн Партызанскай Зоркі I ступені
Ордэн Партызанскай Зоркі I ступені
Ордэн За «ваенныя заслугі»
Ордэн За «ваенныя заслугі»
Ордэн Народнай Рэспублікі Балгарыя 1 ступеніОрдэн Народнай Рэспублікі Балгарыя 1 ступеніОрдэн Народнай Рэспублікі Балгарыя 1 ступені
Чэхаславацкі залаты медаль «За ўмацаванне дружбы па зброі»
Чэхаславацкі залаты медаль «За ўмацаванне дружбы па зброі»
Ордэн Адраджэння Польшчы 2-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 2-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Ордэн «Зорка Рэспублікі Інданезіі» 1 ступеніКавалер Вялікай стужкі ордэна Рэспублікі
Ордэн Ваенных заслуг 1 ступені (В’етнам)
Ордэн Ваенных заслуг 1 ступені (В’етнам)
Ордэн «Абарона Айчыны» III ступені
Ордэн «Абарона Айчыны» III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярге́й Гео́ргіевіч Гаршко́ў (13 (26) лютага 1910, г. Камянец-Падольскі, Падольская губерня, Расійская імперыя13 мая 1988, Масква) — савецкі военачальнік, флатаводзец, стваральнік савецкага ракетна-ядзернага флоту, Адмірал Флоту Савецкага Саюза. Галоўнакамандуючы ВМФ — намеснік Міністра абароны СССР (19561985). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1965, 1982). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1985) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1980). Член ЦК КПСС (19611985). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4—11 скліканняў.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 (26) снежня 1910 ў горадзе Камянец-Падольскі ў сям’і настаўнікаў.

З 1912 па 1926 год жыў і вучыўся ў Каломне. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 9 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Ленінградскага універсітэта. У 1927 годзе пакідае універсітэт.

З кастрычніка 1927 — на ваеннай службе. Скончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзе ў 1931 годзе. Пачаў службу на Марскіх сілах Чорнага і Азоўскага мораў: з лістапада 1931 года — вахтавы начальнік на эскадранным мінаносцы «Фрунзе», са снежня 1931 года — штурманам гэтага эсмінца. Але ўжо ў сакавіку 1932 года пераведзены на Ціхаакіянскі флот, дзе служыў штурманам на мінным заграджальніке «Томск», з студзеня 1934 года — флагманскі штурман брыгады загароджвання і тралення, з лістапада 1934 года — камандзір вартавога карабля «Бурун», з сакавіка 1937 — камандзір эсмінца «Знішчальны».

У сакавіку 1937 года скончыў курсы камандзіраў караблёў. З кастрычніка 1937 — начальнік штаба, а з мая 1938 — камандзір брыгады эсмінцаў Ціхаакіянскага флоту. На чале брыгады ўдзельнічаў у баях ля возера Хасан.

У чэрвені 1940 года пераведзены назад на Чарнаморскі флот і прызначаны камандзірам брыгады крэйсераў. У красавіку 1941 завочна скончыў Курсы ўдасканалення вышэйшага начальніцкага саставу пры Ваенна-марской акадэміі імя К. Я. Варашылава.

Вялікая Айчынная вайна

На чале брыгады ўступіў у баявыя дзеянні Чарнаморскага флоту ў Вялікай Айчыннай вайне ў чэрвені 1941 года. Як буйны флоцкі начальнік упершыню вызначыўся пры абароне Адэсы[3] і асабліва ў верасні 1941 года пры высадцы Грыгор’еўскага дэсанту. З кастрычніка 1941 года камандаваў Азоўскай ваеннай флатыліяй[4], на чале якой удзельнічаў у Данбаска-Растоўскай абарончай аперацыі, у Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі, у абарончым этапе бітвы за Каўказ. Пасля расфарміравання флатыліі, з жніўня 1942 года — намеснік камандуючага Наварасійскага абарончага раёна па марской частке — член Ваеннага Савета, удзельнік Наварасійскай абарончай аперацыі. У лістападзе 1942 года часова камандаваў войскамі 47-й арміі, якая абаранялася ў раёне Наварасійска (адзіны выпадак камандавання флоцкім военачальнікам агульнавайсковай арміяй у Вялікай Айчыннай вайне).

У студзені 1943 года была адроджана Азоўская ваенная флатылія і Гаршкоў С. Г. быў ізноў прызначаны яе камандзірам. Пад яго камандаваннем флатылія ў 1943 годзе актыўна садзейнічала савецкім войскам у Данбаскай аперацыі і ў Новарасійска-Таманскай наступательнай аперацыі. Сілы флатыліі правялі серыю дэсантных аперацый на Азоўскім моры: дэсант у касы Вербяной, Таганрожскі дэсант, Марыупальскі дэсант, дэсант у Асіпенка, Цемрукскі дэсант. У ходзе Керчанска-Эльцігенскай дэсантнай аперацыі Азоўская флатылія пад яго камандаваннем высаджвала сілы галоўнага дэсанту пад Керччу і забяспечвала падтрымку з мора савецкіх войскаў на Керчанскім плацдарме.

З красавіка 1944 года — камандзір зноў створанай Дунайскай ваеннай флатыліі. Кіраваў яе дзеяннямі ў Яска-Кішынёўскай, Бялградскай, Апацін-Капашварскай, Будапешцкай аперацыях, умела арганізаваў узаемадзеянне флатыліі з сухапутнымі войскамі. Зноў вызначыўся пры высадцы многіх тактычных і аператыўных дэсантаў (фарсіраванне Днястроўскага лімана, дэсант у Жэбрыяны — Вілкава, дэсант у Кілію Новую, дэсанты ў Радуевацы і Прахава, Гер’енскі дэсант, Апатавацкі дэсант, Вукаварскі дэсант). Аднак у снежні 1944 года нечакана быў зняты з камандавання флатыліяй і прызначаны камандуючым эскадрай Чарнаморскага флоту. Паколькі на Чорным моры да таго часу баявыя дзеянні ўжо некалькі месяцаў як завяршыліся, то адкліканне з ваеннай флатыліі ў тыл было відавочным паніжэннем.

Пасляваенная служба

Пасля Перамогі камандаваў эскадрай яшчэ больш за 3 гадоў. З лістапада 1948 года — начальнік штаба Чарнаморскага флоту, з жніўня 1951 года — камандуючы Чарнаморскім флотам. З ліпеня 1955 года — першы намеснік Галоўнакамандуючага ВМФ СССР. З 5 студзеня 1956 года па 9 снежня 1985 года — Галоўнакамандуючы ВМФ — намеснік Міністра абароны СССР. Прыхільнік развіцця акіянскага флоту, падводнага флоту, далёкіх баявых паходаў. За амаль 30 гадоў камандавання С. Г. Гаршкова ВМФ СССР цалкам змяніўся і стаў магутным акіянскім флотам. Пастаяннымі сталі працяглыя баявыя службы баявых караблёў у важных раёнах Сусветнага акіяна з фарміраваннем аператыўных эскадраў у Міжземным моры, у Атлантычным, Ціхім і Індыйскім акіянах. На флоце з’явіліся караблі і судна новых тыпаў, створаны падводны ядзерны ракетны флот. Вялікае развіццё атрымала ваенна-марская авіяцыя.

Са снежня 1985 года — у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.

Член УКП(б) з 1942 года. Член ЦК КПСС з 1961 года (кандыдат з 1956 года). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР: Савета Саюза ад Крымскай вобласці (4 скліканне, 1954—1958)[5], Адэскай вобласці (5 скліканне, 1958—1962)[6], Латвійскай ССР (8—11 скліканне, 1970—1989)[7][8][9][10]; Савета Нацыянальнасцяў ад Латвійскай ССР (6—7 скліканне, 1962—1970)[11][12].

Памёр у 1988 годзе. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Ганаровы грамадзянін Севастопаля (1974)[13], Уладзівастока (1985)[14], Бэрдзянска (1974), Ейска, Северадзвінска (1978)[15].

Сяргей Георгіевіч служыў перш на эсмінцах і вартавых караблях, скончыў тры ваенна-марскіх навучальных ўстановы, чарнаморац і ціхаакіянец, ён вельмі вырас за гады вайны. У 1941—1942 гадах ён быў актыўным удзельнікам абароны Адэсы і Новарасійска. Паспяховаму ўзаемадзеянню яго караблёў з сухапутнымі войскамі нямала спрыяла тое акалічнасць, што ён валодаў вопытам баявога кіраўніцтва як на моры, так і на сушы. Пазней С. Г. Гаршкоў камандаваў Дунайскай ваеннай флатыліяй, Чарнаморскім флотам, а цяпер, як вядома, камандуе Ваенна-Марскімі Сіламі краіны, намеснік міністра абароны, Адмірал флоту Савецкага Саюза.

[16]

Воінскія званні

Памяць

  • Помнікі С. Г. Гаршкову ўстаноўлены ў гарадах Каломне (аўтар — скульптар Л. Е. Кербель) і Новарасійску.
  • На будынку штаба Чарнаморскага флоту ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
  • Імя С. Г. Гаршкова ўвекавечана ў назвах Цэнтральнага шпіталя ВМФ, гімназіі № 9 у г. Каломне, якую ён скончыў у 1926 годзе, вуліцы і гімназіі ў мікрараёне Купаўна г. Жалезнадарожны Маскоўскай вобласці, вуліцы ў новым жылым мікрараёне «Снегавая Падзь» г. Уладзівастока і Тэхніка-эканамічнага ліцэя і мікрараёна г. Наварасійска.
  • Яго імя насіў цяжкі авіяносны крэйсер (былы «Баку»), прададзены Індыі і пераназваны ў «Вікрамадзіцья».
  • У знак удзячнасці выдатных заслуг С. Г. Гаршкова перад Айчынай у галіне ўмацавання Расійскага флоту, а таксама за пастаянны яго клопат аб флоцкіх спартсменах у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 21 кастрычніка 1996 года № 513-рп, загадам Міністра абароны Расійскай Федэрацыі ад 15 студзеня 1997 года № 17 (загад падпісаў першы намеснік Міністра абароны РФ генерал арміі В. Самсонаў) Цэнтральнага спартыўнага клуба Ваенна-Марскога Флоту прысвоена найменне — Цэнтральны спартыўны клуб Ваенна-Марскога Флоту імя Адмірала Флота Савецкага Саюза С. Г. Гаршкова.
  • У 2005 годзе рашэннем Галоўнакамандуючага ВМФ Расіі заснавана стыпендыя ім. С. Г. Гаршкова, якая ўручаецца штогод лепшым навучэнцам гімназіі № 9 у г. Каломне.
  • Імя «Адмірал Флота Савецкага Саюза Гаршкоў» носіць галаўны фрэгат праекта 22350 Паўночнага флоту ВМФ Расіі[17].
  • У 2006 годзе заснаванs ведамаснs медаль Міністэрства абароны РФ «Адмірал Гаршкоў».
  • 92 айчынныя і замежныя ўзнагароды перададзеныя сям’ёй Гаршкова ў 2017 годзе на захоўванне ў Музей Перамогі на Паклоннай гары[18].
  • У 2017 годзе ў Мурманску ля ўваходу ў Нахімаўскае ваенна-марское вучылішча сярод іншых ўстаноўлены бюст С. Г. Гаршкова.

Сачыненні

  • Горшков С. Г. Морская мощь государства. М.: Воениздат, 1976.
  • Горшков С. Г. Военно-Морской Флот. М.: Воениздат, 1977.
  • Горшков С. Г. На страже Отчизны. — М., 1980.
  • Горшков С. Г. Проблемы изучения и освоения Мирового океана. — Рига, 1982.
  • Горшков С. Г. На южном приморском фланге (осень 1941 г. — весна 1944 г.). — М.: Воениздат, 1989. — 286 с. — ISBN 5-203-00144-8.
  • Горшков С. Г. Во Флотском Строю (Военные Мемуары). СПб.: LOGOS, 1996. — С. 407. 200 экз. — ISBN 5-87288-127-4.

Зноскі

  1. Sergei Georgiyevich Gorshkov // TracesOfWar
  2. Sergej G. Gorschkow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Виталий Орлов. Адмирал Горшков: защитник Одессы и освободитель Измаила // Час Пик, № 37 (541), 18.09.2011.
  4. Горшков Сергей Георгиевич // Вавилон — «Гражданская война в Северной Америке» / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1979. — (Советская военная энциклопедия).
  5. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
  6. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
  7. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
  8. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
  9. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
  10. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
  11. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
  12. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 7-uf склікання
  13. Ганаровыя грамадзяне горада-героя Севастопаля Архіўная копія на Wayback Machine // Афіцыйны сайт адміністрацыі Севастополя.
  14. Ганаровыя грамадзяне Архівавана 25 сакавіка 2013. // Афіцыйны сайт адміністрацыі Уладзівастока.
  15. Рашэнне муніцыпальнага Савета Северадзвінска № 396 ад 26 ліпеня 1978 года
  16. Василевский А. М. Дело всей жизни. / 2-е изд., доп. — М.: Политиздат, 1975. — С. 360-361.
  17. Фрэгат «Адмірал Гаршкоў» адпрацаваў ўзаемадзеянне з карабельнымі верталётамі: Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
  18. http://function.mil.ru/news_page/country/more.htm?id=12141202@egNews

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382. — С.359.
  • Абламонов П. Ф. Адмирал: О дважды Герое Советского Союза С. Г. Горшкове. М.: Политиздат, 1986. — 112 с. — (Герои Советской Родины). 200 000 экз.
  • Военно-морской энциклопедический словарь — Москва, 2002. — С. 314—315.
  • Лазарев С. Е. Горшков, Сергей Георгиевич // Российская историческая энциклопедия в 18 томах / Глав. ред. А. О. Чубарьян. Т. 5. М.: ОЛМА Медиа Групп, 2017. С. 213—214.
  • Лурье В. М. Адмиралы и генералы Военно-Морского флота СССР в период Великой Отечественной и советско-японской войн (1941—1945). — СПб.: Русско-балтийский информационный центр БЛИЦ, 2001. — 280 с. — 2000 экз. — ISBN 5-86789-102-X.
  • Монаков М. С. Главком (Жизнь и деятельность Адмирала флота Советского Союза С. Г. Горшкова). М.: Кучково поле, 2008. — С. 380. — 704 с. — (Библиотека клуба адмиралов). 3 500 экз. — ISBN 978-5-9950-0008-2.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.