Сяргей Васілевіч Рублеўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 снежня 1954 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, пісьменнік, паэт, журналіст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Сяргей Васілевіч Рублеўскі (нар. 24 снежня 1954, в. Бабча, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст.
Біяграфія
Вучыўся ў Бароўскай сярэдняй школе, скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педінстытута. Пасля вучобы працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне. З 1978 года ў журналістыцы. Працаваў у Бешанковіцкай раённай газеце «Зара», у Талачынскай — «Сцяг Ільіча», у абласной — «Віцебскі рабочы». З 1990 года, з дня заснавання, да 2008 года — галоўны рэдактар абласной газеты «Народнае слова». З 2008 па 2013 гады — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама — начальнікам аддзела па архівах і справаводстве. Цяпер на пенсіі. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.
Бібліяграфія
- «Апостраф» (2000)
- «Азярод» (2003)
- «Абмытыя валуны» (2005)
- «Ў, тое, што мы скарацілі». (2008).
- «Маўчанне на ўвесь Божы свет». (2011).
- «Святло лускі». (2012).
- «Паспець надыхацца». (2012).
- «Мамін шэпт пад абразамі». (2016).
Узнагароды
- прэмія «Гліняны Вялес» (2012) за кнігу «Паспець надыхацца»[1].
- прэмія «Залаты апостраф» (2020) за найлепшыя празаічныя творы ў 2020 годзе[2].
Зноскі
- ↑ «Глінянага Вялеса» атрымаў Сяргей Рублеўскі — nashaniva.by, 01.03.2013, 16:22
- ↑ Названы лаўрэаты прэмій імя Міхася Стральцова і часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф»
Літаратура
- Пісьменнікі Віцебшчыны. Даведнік. — Віцебск, 2001. — С. 65.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.