Біятлон
Сяргей Бачарнікаў
Поўнае імя Сяргей Вадзімавіч Бачарнікаў
Арыгінальнае імя руск.: Сергей Вадимович Бочарников
Нарадзіўся 28 лютага 1988(1988-02-28) (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Сцяг Беларусі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярге́й Вадзі́мавіч Бача́рнікаў (нар. 28 лютага 1988, Харкаў, Украінская ССР, СССР) — расійскі біятланіст. Майстар спорту Расіі. З лістапада 2015 года выступае за зборную Беларусі.

Спартыўная кар’ера

Удзельнік зімовай Універсіяды 2011 года. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі-2014 і бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі-2012 у эстафеце ў складзе зборнай Масквы. У сезоне 2013/14 прымаў удзел у Кубку IBU, заняў 63 месца ў агульным заліку. Лепшы вынік на этапах Кубка IBU — 6 месца ў гонцы пераследу на этапе ў Аўстрыі ў снежні 2013 года. З сезона 2015/2016 Бачарнікаў выступае за зборную Беларусі. У яе складзе ён дэбютаваў на этапах Кубка свету.[1]

Юніёрскія і маладзёжныя дасягненні

Год Месца правядзення Узрост Інд Спр Пр Эст
2009 ЧЭ Сцяг Расіі Уфа U21 20
2010 ЧЭ Сцяг Эстоніі Отэпя U26 8 15

Кар’ера ў Кубку свету

  • На этапах Кубка свету дэбютаваў у лістападзе 2015 года ў Эстэрсундзе. Свае першыя кубкавыя ачкі набраў у спрынце ў Рупольдынгу ў студзені 2016 года. Адстраляўшы без промахаў Бачарнікаў заняў 36-е месца[2]
  • 2015 - 2016 — 99-е месца у Кубку свету.
  • 2016 - 2017 — 58-е месца (60 ачкоў) у Кубку свету.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.