Сяргей Барысавіч Журавель
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1954(1954-06-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 2015(2015-08-14) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 1168627

Сярге́й Бары́савіч Жураве́ль (1 чэрвеня 1954, Мінск — 14 жніўня 2015[1], Мінск) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (2011). Лаўрэат прэміі імя Ігната Буйніцкага (1999)[2].

Біяграфія

Скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1976) па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс А. І. Бутакова). Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1976—1985) і Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры (1985—2009). З 2009 года ў складзе трупы Купалаўскага тэатра.

Быў мастацкім кіраўніком тэатральнага праекта «Нікаля-тэатр», мастацкім кіраўніком «Альфа радыё» (Мінск), вядучым дакументальнага серыяла «Лёс чалавека» на тэлеканале «Лад». Здымаўся ў фільмах і серыялах: «Батанічны сад», «Зорка Венера», «Каменская», «Гатэль „Выкананне жаданняў“», «Неба і зямля», «Вар’яцкае каханне».

Памёр 14 жніўня 2015 года. Пахаваны на Усходніх могілках.

Творчасць

Мастацтву Жураўля ўласцівы экспрэсіўнасць, абаяльнасць, унутраны такт, адчуванне драматычнага вобраза ў кожнай ролі. Сярод роляў: Бэмбі («Бэмбі» Ф. Зальтэна), Марк («Арт» Я. Рэзы), Тарцюф («Тарцюф» Мальера), П’ер Брашан («Вячэра з прыдуркам» Ф. Вебера) і інш[3].

Здымаецца ў кіно («Я не самотны… Максім Багдановіч», «Неба і зямля», «Уланская балада» і інш.)[3].

Выбраная фільмаграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Памёр народны артыст Беларусі акцёр Сяргей Журавель — euroradio.fm, 14.08.2015, 13:34
  2. Архіўная копія. kupalauski.by. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2015. Праверана 20 студзеня 2016.
  3. 1 2 3 Д. М. Гіргель. Журавель Сяргей Барысавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.

Літаратура

  • Д. М. Гіргель. Журавель Сяргей Барысавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
  • Журавель Сяргей Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.