Сяргей Анатольевіч Хахомаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1967 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | оптыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (2018) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Сяргей Анатольевіч Хахомаў (нар. 21 чэрвеня 1967, Гомель) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2018), дацэнт (2000). Член Беларускага фізічнага таварыства (1999), Міжнароднага радыётэхнічнага саюза (International Union of Radio Science, 2000).
Біяграфія
Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт (1984—1991)
Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1995, фізічны факультэт, у 1997—2003 — намеснік дэкана факультэта, 2003—2009 — дырэктар цэнтра тэсціравання, адначасова загадчык кафедры оптыкі, 2009—2010 — дэкан факультэта; з 2010 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з верасня 2014 — першы прарэктар, з чэрвеня 2016 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: акустыка крышталяў; электрадынаміка штучных анізатропных структур.
Узнагароды
Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017) і інш[1].