Сяргей Анатолевіч Рачкоў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет
10 верасня 2013 12 верасня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Ігар Фісенка
Пераемнік Сяргей Цярэнцьеў

Нараджэнне 4 лістапада 1960(1960-11-04) (63 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды

Сярге́й Анатолевіч Рачкоў (нар. 4 лістапада 1960, Мінск) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

У 1983 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, у 1990 годзе — аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў.

Прайшоў навучанне ў Сусветным банку (Вашынгтон, ЗША), Аб’яднаным Венскім інстытуце (Вена, Аўстрыя), Жэнеўскім цэнтры вывучэння палітыкі ў галіне міжнароднай бяспекі (Жэнева, Швейцарыя).

Працаваў выкладчыкам Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, начальнікам упраўлення па рабоце з персаналам акцыянернага камерцыйнага банка «Белзнешэканомбанк», начальнікам упраўлення кадравай палітыкі — саветнікам Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

З красавіка 1999 года — на дыпламатычнай рабоце. У 1999—2000 гадах — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. У 2000—2002 гадах працаваў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. У 2003—2006 гадах — кансультант, начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. У 2006—2009 гадах быў намеснікам Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 2009—2013 — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. З верасня 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны Прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў. Са студзеня 2014 года па 12 верасня 2019 года[1] працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве (з мая 2014 года — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве).

У снежні 2019 года быў прызначаны Прэзідэнтам у склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Абраны старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[2].

Валодае англійскай і французскай мовамі. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.