![]() Сяргей Карніленка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Аляксандравіч Карніленка | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Карніла, Кара | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 чэрвеня 1983[1][2][…] (40 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 90 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | спартыўны дырэктар | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Сяргей Аляксандравіч Карніленка (нар. 14 чэрвеня 1983, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2016). У цяперашні час працуе спартыўным дырэктарам самарскіх «Крылаў Саветаў».
Клубная кар’ера
Пачаў кар’еру ў віцебскім «Лакаматыве-96», пасля перабраўся ў мінскае «Дынама». У 2003 годзе замацаваўся ў аснове і стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, пасля чаго перайшоў у кіеўскае «Дынама».
Не змог замацавацца ў кіеўскім клубе і за больш істотнай практыкай перайшоў у днепрапятроўскі «Дняпро», дзе паказваў нядрэнныя бамбардзірскія паказчыкі.
У 2008 годзе ўпершыню апынуўся ў чэмпіянаце Расіі. Спачатку паспяхова гуляў за «Том», пасля чаго быў куплены санкт-пецярбургскім «Зенітам». Некаторы час, з-за траўмы асноўных ігракоў, выступаў у якасці асноўнага нападніка «Зеніта», пасля стаў аддавацца ў арэнды. Сярод іншага, у першай палове 2011 года паспеў згуляць у англійскай Прэм’ер-лізе за «Блэкпул», які па выніках сезона 2010/11 страціў месца ў вышэйшым англійскім дывізіёне.
У жніўні 2011 года перайшоў у расійскі клуб «Крылы Саветаў» з Самары, з якім заключыў кантракт да 2014 года[3].
У ліпені 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4]. У жніўні вярнуўся ў «Крылы Саветаў» у якасці трэнера[5]. У жніўні 2020 года перайшоў на пасаду спартыўнага дырэктара клуба[6].
У лютым 2021 года быў заяўлены за «Крылы Саветаў» у Першынстве ФНЛ, каб згуляць свой развітальны матч. 8 мая 2021 года выйшаў на замену на 82-й хвіліне матча з «Краснадарам-2», а на 84-й хвіліне забіў гол, усталяваўшы канчатковы лік 6:0[7].
У студзені 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі Pro[8].
Міжнародная кар’ера
Гуляў у моладзевай зборнай Беларусі. У нацыянальнай зборнай дэбютаваў 20 жніўня 2003 года ў таварыскім матчы супраць Ірана. З 2005 года стаў трывала выступаць у зборнай, у 2009—2010 гадах быў асноўным нападнікам, які выхадзіў у стартавым складзе.
У 2012 годзе выступаў за алімпійскую зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Лондане, быў асноўным нападнікам.
У маі 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай Беларусі[9].
Дасягненні
Уладальнік Кубка Беларусі: 2003
Чэмпіён Украіны: 2004
Пераможца Першынства ФНЛ (2): 2014/15, 2020/21
- Удзельнік Алімпійскіх гульняў: 2012
Зноскі
- ↑ Sergey Kornilenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sergei Kornilenko // FBref.com
- ↑ Сергей Корниленко переходит в самарские «Крылья Советов» (руск.) «Прессбол», 25 жніўня 2011
- ↑ Футбол. Сергей Корниленко завершил карьеру футболиста Архівавана 1 жніўня 2019. (руск.) «Прессбол», 10 ліпеня 2019
- ↑ Корниленко вошел в тренерский штаб «Крыльев Советов» (руск.)
- ↑ Корниленко стал спортивным директором "Крыльев Советов" (руск.)
- ↑ ФНЛ. Сергей Корниленко, который не играл два года, вышел на 82-й минуте прощального матча и забил гол "Краснодару-2" (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
- ↑ Сергей Корниленко обзавелся тренерской лицензией категории PRO (руск.). football.by (11 студзеня 2023). Праверана 11 студзеня 2023.
- ↑ Сергей Корниленко завершил карьеру в сборной Беларуси (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Аляксандравіч Карніленка
- Профіль на сайце «Крылаў Саветаў» (руск.)