Сяргей Іванавіч Барташ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леанід Аляксеевіч Мартынюк | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Міхайлавіч Рагашчук | ||||||
Пераемнік | Юрый Мікалаевіч Горлаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Вячаслававіч Брыло | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 красавіка 1974 (50 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | міністр |
Сяргей Іванавіч Барташ (нар. 5 красавіка 1974, в. Рапяхі, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (з 2023).
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1974 годзе ў вёсцы Рапяхі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1995 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія». У 2006 годзе скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «менеджмент у аграпрамысловым комплексе». У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу».
Працоўную дзейнасць пачынаў аграномам, галоўным аграномам у калгасах імя Чапаева і «Дружба» Пружанскага раёна. Больш за дзесяць гадоў узначальваў ААТ «Лінаўскае» Пружанскага раёна, быў дэпутатам Пружанскага райсавета[2].
У 2016 годзе назначаны намеснікам старшыні, затым — першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Кобрынскага райвыканкама. У 2019—2020 гадах узначальваў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама, з 20 кастрычніка 2020 года — старшыня Бярозаўскага райвыканкама. З 3 кастрычніка 2022 года [3] па 8 жніўня 2023 года[4] — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гомельскай вобласці.
8 жніўня 2023 года прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі[5].
Зноскі
- ↑ Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі — 2015.
- ↑ Новый председатель райисполкома
- ↑ Новы міністр, памочнік Прэзідэнта і абнаўленне мясцовай вертыкалі. Падрабязнасці кадравага дня ў Лукашэнкі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 8 августа 2023 года № 251 «О С. И. Бартоше»
- ↑ Лукашэнка назначыў Сяргея Барташа кіраўніком Мінсельгасхарча