Сянно | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 143,4 м |
Даўжыня | 6,03 км |
Шырыня | 0,92 км |
Плошча | 3,15 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 18,9 км |
Найбольшая глыбіня | 31,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 8,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 300 ‰ |
Празрыстасць | да 1,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 67,9 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Сянно |
|
|
|
Сянно |
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сянно́[1][2], Сенненскае возера[1][2] — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Размешчана ў басейне ракі Крывінкі каля горада Сянно.
Назва
Назва Сянно балцкага паходжання. Такога ж паходжання і назвы ракі Сянна́ на Пасожжы (вусце паміж Чэрыкавам і Слаўгарадам), возера Сенніца (з яго рэчка Сенніца цячэ ў Ловаць).
Паходзіць ад балцкага гідранімічнага кораня Sain-. Балцкія аналагі — літоўскія Sainas, Seina, прускія Sayn, Seynicz. Звязана з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы»[3]. Далей да аднаго са значэнняў індаеўрапейскага *sei- : si- «слабець; вялы, слабы, лянівы; апускацца, пагружацца» (> «ціхі, спакойны»)[4].
Ад кораня Sin-, які з’яўляецца варыянтам кораня Sain-, паходзяць рачныя назвы Сінія (прыток бярэзінскай Свіслачы), *Сін-пала (на Верхнім Падняпроўі)[5], *Сін-бала (на Верхнім Павоччы). Апошнія дзве значаць «Павольная балацінная (рака)». Паблізу ракі *Сін-бала працякае ручай «Ленивой», назва якога калькіруе значэнне першай асновы ў назве[6].
Так жа сама ад варыянтаў аднаго і таго ж кораня Min- : Main- назвы літоўскіх рэк Minija : Mainia[7]. Ад Main- паходзяць назвы з коранем Мен- (Мена і інш.)[8] так жа сама, як ад Sain- назвы з коранем Сен- (Сянна, Сянно).
Такая ж матывацыя і ў назвах прыпяцкай ракі Лебажода «Павольная рака» (першая аснова назвы ад літоўскага lebti «гультаяваць», lebeda «гультай, цямця-лямця»), нёманскай ракі Лебяда.
Значэнне азёрнай назвы Сянно можна перадаць як «Спакойнае (возера)».
Гідраграфія
Плошча паверхні возера складае 3,15 км², даўжыня 6,03 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Даўжыня берагавой лініі — 18,9 км. Найбольшая глыбіня глыбіня — 31,5 м, сярэдняя — 8,6 м. Аб’ём вады ў возеры 26,8 млн м³. Плошча вадазбору 67,9 км². Мінералізацыя вады да 300 м/л, празрыстасць — да 1,5 м[9].
Катлавіна возера складаецца з глыбакаводнага (паўднёвая частка возера) і мелкаводнага плёсаў, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. На паўночным плёсе маецца востраў плошчай 0,018 км²[2][9].
Рэльеф дна няроўны, найбольш глыбокія месцы знойдзены на сярэдзіне возера i ідуць яны ў кірунку з поўдня на поўнач. Схілы катлавіны вышынёй да 21 м. Берагі возера вышынёй да 0,6 м і месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае, займае каля 28 % плошчы возера. Возера эўтрофнае[9]. На вялікіх глыбінях дно засланае глеем. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 50 м. Нпадводная расліннавсць пашырана да глыбіні 1,7 м. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2,5 м.
У возера ўпадаюць каля 20 ручаёў[2][1]. Злучана пратокамі з Багданаўскім возерам на поўначы. Упадае ручай з Кулікоўскага возера.
Каля возера горад Сянно, вёскі Лука, Каралевічы, Турава.
Фаўна
Водзяцца шчупак звычайны, акунь, судак, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- 1 2 3 БелЭн 2002.
- 1 2 3 4 Блакітная 1994.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 293—294.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 890—891.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
- ↑ B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 65.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 201, 217.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 98.
- 1 2 3 ЭПБ 1986.
Літаратура
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007. — С. 410.
- Сянно́, Сенненскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 351—352. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- 5-1 // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. Сянно́, Сенненскае возера. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Рачэўскі А. М. Сянно́, Сенненскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 66. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 24.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)