Горад
Сянно
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
54°49′ пн. ш. 29°41′ у. д.
Першая згадка
Вышыня цэнтра
176 м
Насельніцтва
  • 7 090 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
2135
Паштовы індэкс
211117
Аўтамабільны код
2
СААТА
2244501000
Афіцыйны сайт
Сянно на карце Беларусі ±
Сянно (Беларусь)
Сянно
Сянно (Віцебская вобласць)
Сянно

Сянно́[2] (трансліт.: Sianno) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Сенненскага раёна, на беразе возера Сянно. За 56 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін на лініі Лепель — Орша. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Багушэўскам, Чашнікамі, Бешанковічамі, Талачыном. Насельніцтва 7 238 чал. (2017)[3].

Назва

Назва Сянно не звязаная са словам «сена», як меркавалі стваральнікі гарадскога герба ў XVIII стагоддзі, выявіўшы на ім сялянскія косы, якімі косяць сена.

«Сянно» паходзіць ад назвы аднайменнага возера, на якім паселішча паўстала. Гідронім Сянно балцкага паходжання, ад кораня Sain-[4]. Звязана з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы»[5]. Далей да аднаго са значэнняў індаеўрапейскага *sei- : si- «слабець; вялы, слабы, лянівы; апускацца, пагружацца» (> «ціхі, спакойны»)[6]. Значэнне азёрнай назвы Сянно можна перадаць як «Спакойнае (возера)».

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вядомы з першай паловы XVI стагоддзя як мястэчка Віцебскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1528 годзе ў спісе войскаў ВКЛ называюцца князі Сенненскія. У 1534 годзе маскоўскія войскі Івана Грознага пад кіраваннем ваяводы князя Барыса Гарбатага спалілі Сянно.

У 1609 годзе Яўстафій Курч, уладальнік Сянна, узводзіць драўляны касцёл ордэна Францыска Асізскага.

З першай паловы XVII стагоддзя належала Сапегам, з другой паловы XVIII стагоддзя — Агінскім. У 1757 годзе Сянно было прададзена Тышкевічам, якія падарылі яго Серакоўскім.

У складзе Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Сянно апынулася ў складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр павета. У 1781 годзе зацверджаны герб горада — на зялёным полі дзве перакрыжаваныя залатыя касы (знак багацця сенам). Перайшло ў валоданне Пуслоўскіх.

У 1864 годзе была адкрыта прыходскае вучылішча. У 1865 годзе ў ім выкладаў вядомы этнограф, фалькларыст, краязнаўца, гісторык, заснавальнік беларускай гуманітарнай навукі Еўдакім Раманаў.

У 1867 годзе на месцы былой уніяцкай царквы Ільі Прарока ў Сянне ўзводзіцца каменны праваслаўны Мікалаеўскі сабор.

У канцы XIX стагоддзя Сянно стала ўласнасцю Шабекаў. У 1903 годзе было заснавана Сенненскае жаночае прыходскае вучылішча. Каля 1906 года ў горадзе дзейнічала польскае Таварыства дабрачыннасці і асветы, заснаванае з ініцыятывы Марыі Свяцкай. Займалася адкрыццём сакрэтных польскіх школаў у вёсках і мястэчках, а фінансавалі яго мясцовыя ўладальнікі маёнткаў[7].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сянно абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Сянно ўвайшло ў склад Савецкай Беларусі.

З 1923 года пазаштатны горад, цэнтр воласці ў Віцебскім павеце. З 1924 года — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе пад Сянно на працягу трох дзён праходзіла адна з буйнейшых танкавых бітваў у сусветнай гісторыі[8].

Насельніцтва

ГодКолькасць
1865 2 706 [9]
1881 2 996 [9]
1897 4 061 [10]
1939 4 300 [10]
1959 5 400 [10]
ГодКолькасць
1970 5 200 [10]
2001 8 900 [10]
2009 8 007
2010 8 000
2016 7 385 [11]
ГодКолькасць
2017 7 238 [12]
2019 7 476
2019 7 092 [13]
2020 7 300 [14]
2021 7 370 [15]
ГодКолькасць
2022 7 265 [16]
2023 7 158 [17]
2024 7 090 [1]

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Культура і грамадства

Спорт

Музеі

Славутасці

Крыніца «Каплічка»

Страчаная спадчына

СМІ

Голас Сенненшчыны — раённая газета Сенненскага раёна. Выдаецца 1 мая 1918 года ў г. Сянно.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Заўвагі

  1. 1 2 Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 47.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 293—294.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 890—891.
  7. Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 38.
  8. http://www.hrono.info/statii/2006/but_tanki.php
  9. 1 2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга І — С. 478, 479.
  10. 1 2 3 4 5 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 352. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  12. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  13. https://web.archive.org/web/20170730234018/http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
  14. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  15. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  16. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  17. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  18. https://esu.com.ua/article-68704

Літаратура

  • Удальцоў В. М. Сянно́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 352. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Васіл Удальцоў. Сянно́ // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2001. — С. 478—480. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991. — 303 с.: фота. — ISBN 5-341-00240-7. — С. 171—175.
  • Сенно́ // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 430. — 592 с. 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Сенно́ // Т. 23. Сафлор — Соан. М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 259. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.