Сямірэчча | |
---|---|
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб'екта | Цэнтральная Азія |
Семірэ́чча[2] (каз. Жетісу) — геаграфічная вобласць у Цэнтральнай Азіі. Размешчаная паміж азёрамі Балхаш на поўначы, Сасыкколь і Алаколь на паўночным усходзе, хрыбтом Джунгарскі Алатау на паўднёвым усходзе, хрыбтамі Паўночнага Цянь-Шаня на поўдні.
Сем галоўных рэк, якія далі назву рэгіёну: Ілі, Каратал, Біен, Аксу, Лепсі (Лепсы, Лепса), Баскан, Сарканд.
У I тысячагоддзі да н . е. на гэтай тэрыторыі жылі плямёны сакаў; ў ІІ стагоддзі да н . е. — V стагоддзі н . е. — усуні. У сярэдзіне VI стагоддзя тут утварыўся Заходне-Цюркскі каганат, у VIII стагоддзі — дзяржава цюргешаў (да 758 года) і карлукаў (766—940 года). У канцы Х стагоддзя Сямірэчча ўвайшло ў дзяржаву Караханідаў, з 30-х гадоў XII стагоддзя — у дзяржава каракітаеў.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
- Семірэ́чча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 348. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Чекменев Н. Семірэчча. — «Кыргызстан», 1977.
- Байпаков К. М. Сярэднявечная гарадская культура Паўднёвага Казахстана і Семиречья (VI — пач. XIII стст.). — Алма-Ата: Навука, 1986. — 256 с.
- Семире́чье, Джетысу // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 240. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.