Сямён Уладзіміравіч Дамарад | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1948 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка і Уладзімір Іванавіч Стальмашонак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сямё́н Уладзі́міравіч Дамара́д (нар. 2 кастрычніка 1948, Бабруйск) — сучасны беларускі мастак-манументаліст, сын беларускага графіка Уладзіміра Аляксандравіча Дамарада.
Біяграфія
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча у 1968 годзе, дзе займаўся у Леаніда Дубара, і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976), дзе займаўся у вядомых беларускіх мастакоў — Гаўрылы Вашчанкі, Уладзіміра Стальмашонка.
Творчасць
Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1972. Працуе ў станковым жывапісе і галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Жыве ў Мінску. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, фондах Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Палацы Незалежнасці, краязнаўчых музеях гарадоў Шэфау (Аўстрыя) і Флінтсбаха (Германія), у прыватных калекцыях Беларусі, Аўстрыі, Германіі, Латвіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Канады, Кітая.
Персанальныя выставы адбыліся ў 1973, 1988, 1994, 1995, 2009, 2010, 2014 гадах у Беларусі (Мінск, Бабруйск), Германіі (Мюнхен), Аўстрыі (Куфштайн, Шэфау). Таксама Сямён Дамарад браў удзел у групавых выставах у 1980, 1993, 1994, 2006, 2007 гадах у Беларусі (Мінск), Расіі (Масква), Германіі (Хорстмар, Мюнхен, Вісбадэн)[1].
Манументальныя творы
- Мазаіка «Лета» — санаторый «Волма» (Мінскі раён)
- Вітраж — Дом культуры г. п. Руба (Віцебская вобласць)
- Энкаўстыка — вытворчае аб’яднанне «Сельгастэхніка» (Магілёў)[2]
Зноскі
- ↑ БелаПАН. Мастак-жывапісец Сямён Дамарад: Восень з усіх пор года найбольш разнастайная(недаступная спасылка)
- ↑ Бабруйская выставачная зала. Дамарад Сямён Уладзіміравіч(недаступная спасылка)