Сямён Львовіч Халіпскі | |
---|---|
Нарадзіўся |
10 красавіка 1938 |
Памёр | 1 ліпеня 2011 (73 гады) |
Грамадзянства |
Сямён Львовіч Халіпскі (10 красавіка 1938, Шклоў, Магілёўская вобласць, БССР — 1 ліпеня 2011) — беларускі баскетбольны трэнер[1], заслужаны трэнер СССР. Быў прызнаны найлепшым трэнерам за 80-гадовую гісторыю айчыннага баскетбола.
Кар’ера
Кіраваў маладзёжнай і другой зборнай СССР, а ў перыяд суверэннага баскетбола — нацыянальнай зборнай Беларусі (1993—1995).
Узначалены ім мінскі «Гарызонт» заваёўваў сярэбраныя медалі чэмпіянату краіны. Працаваў асістэнтам у клубе «Бярэзіна»-РЦАР[2].
Сярод яго гадаванак — алімпійскія чэмпіёнкі Таццяна Белашапка, Ірына Сумнікава, Алена Швайбовіч, чэмпіёнка свету і Еўропы Галіна Савіцкая[3].
Зноскі
- ↑ Семен Халипский
- ↑ Памёр вядомы баскетбольны спецыяліст Сямён Халіпскі
- ↑ Памёр вядомы баскетбольны трэнер Сямён Халіпскі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 25 кастрычніка 2021.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.