Сямён Дзмітрыевіч | |
---|---|
Нараджэнне | XIV стагоддзе |
Смерць | не пазней за 1422 |
Род | Друцкія |
Бацька | Дзмітрый Міхайлавіч |
Дзеці | Іван Баба[1], Іван Сямёнавіч Пуцята, Васіль Сямёнавіч Красны, Дзмітрый Сямёнавіч Зубравіцкі, Міхаіл Сямёнавіч Балабан[d] і Рыгор Сямёнавіч |
Сямён Дзмітрыевіч з князёў друцкіх (памёр пасля 1422) — вялікалітоўскі арыстакрат.
Сын друцкага князя Дзмітрыя Міхайлавіча.
Упершыню з’яўляецца ў дакументах у 1401 года, калі пісьмова прысягае па смерці Вітаўта захаваць вернасць польскай кароне.
Па смерці князя Андрэя Гальшанскага, мужа сваёй сястры Аляксандры, апекаваў іх дачок — сваіх пляменніц князёвен Васілісу, Соф’ю і Марыю. У 1422 годзе выдаў Васілісу замуж за князя бельскага Івана Уладзіміравіча, а Соф’ю — за польскага караля Уладзіслава Ягайлу.
Сям’я
Меў сыноў Івана Бабу, Дзмітрыя Сякіру, Васіля Краснага, Рыгора, Міхаіла Балабана і Івана Пуцяту.
Зноскі
- ↑ Баба-Друцкой, Иван Семенович // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 383.
Літаратура
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.