Сямён Ільіч Багданаў | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня 1894[1] | ||||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||||
Дата смерці | 12 сакавіка 1960[2][1] (65 гадоў) | ||||||||||||||
Месца смерці | |||||||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||
Прыналежнасць |
|
||||||||||||||
Род войскаў | танкавыя войскі | ||||||||||||||
Гады службы |
1915—1918 1918—1956 |
||||||||||||||
Званне | |||||||||||||||
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Расіі, Савецка-польская вайна, 1919-1921, Вялікая Айчынная вайна |
||||||||||||||
Узнагароды і званні |
Замежныя ўзнагароды: |
||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сямён Ільіч Багданаў (17 (29) жніўня 1894, Санкт-Пецярбург — 12 сакавіка 1960, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, маршал бранятанкавых войскаў (1 чэрвеня 1945)[3], двойчы Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
Рускі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, прапаршчык запаснога палка[4] (ці падпаручык[5]). У Чырвонай Арміі з 1918 года[3], удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, у савецка-польскай вайне 1919—1921[3] і дзеяннях супраць атрада Антонава.
Да Вялікай Айчыннай вайны прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да камандзіра брыгады. З мая 1932 па кастрычніка 1935 года камандаваў 134-й механізаванай брыгады 45-га механізаванага корпуса . З 1938 года па кастрычнік 1939 знаходзіўся пад следствам. Быў асуджаны на два гады зняволення[5], аднак неўзабаве вызвалены па амністыі.
З верасня 1943 года камандуючы 2-й гвардзейскай танкавай арміяй. C 1942 а член ВКП(б). Тады ж была знятая судзімасць[5].
Войскі пад камандаваннем С. І. Багданава ўдзельнічалі ў баях на Заходнім, 1-м і 2-м Украінскіх і 1-м Беларускім франтах, паспяхова змагаліся з ворагам у бітве пад Масквой, у Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Уманска-Баташанскай, Люблін-Брэсцкай, Вісла-Одэрская, Усходне-Памяранскай і Берлінскай аперацыях[3].
Дзеянні 2-й танкавай арміі адрозніваліся высокай манеўранасцю і імклівасцю. За ўмелае кіраўніцтва войскамі танкавай арміі ў баях пры прарыве абароны праціўніка на Уманскім кірунку і праяўленыя пры гэтым мужнасць і адвагу С. І. Багданаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. За ўзорныя дзеянні войскаў пад яго камандаваннем па атачэнню і разгрому варшаўскай групоўкі праціўніка, пры фарсіраванні рэк Нетцэ (Ноцець) і Одэр і пры выхадзе да ўзбярэжжа Балтыйскага мора ўзнагароджаны другім медалём «Залатая Зорка».
Пасля вайны камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі групы Савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі, са жніўня 1947 года першы намеснік камандуючага бранетанкавымі і механізаванымі войскамі УС СССР, са снежня 1948 — камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі ВС СССР[3]. У красавіку 1953 года, пасля смерці Сталіна, прызначаны камандуючым 7-й механізаванай арміяй, з мая 1954 года начальнік бранетанкавай акадэміі імя Сталіна. У 1956 годзе звольнены з шэрагаў Узброеных Сіл па стане здароўя.
Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Воінскія званні і ўзнагароды
- 21 ліпеня 1942 генерал-маёр танкавых войскаў
- 7 чэрвеня 1943 генерал-лейтэнант танкавых войскаў
- 24 красавіку 1944 генерал-палкоўнік танкавых войскаў
- 1 чэрвеня 1945 маршал бранетанкавых войскаў
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза № 2545 (1944/03/11)
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза № 5658 (1945/04/06)
- 2 Ордэна Леніна
- 4 ордэна Чырвонага Сцяга
- ордэн Суворава I-й ступені
- ордэн Суворава II-й ступені
- Медалі
- Замежныя ордэны
Памяць
- Бронзавы бюст у Санкт-Пецярбургу на Алеі Герояў Маскоўскага парку Перамогі.
- Вуліца Багданава ў склад Маскве.
- Вуліца Багданава ў Севастопалі на Паўночным баку.
- Вуліца Багданава ў Пружанах (Беларусь).
Зноскі
- 1 2 Generals of World War II — 2000. Праверана 10 кастрычніка 2021.
- ↑ Semyon Ilyich Bogdanov // TracesOfWar
- 1 2 3 4 5 Богданов Семён Ильич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.
- ↑ Сайт «Герои страны»
- 1 2 3 «Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь» — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005.
Літаратура
- Багда́наў Сямён Ільіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 270. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.