«Сялянская ніва» | |
---|---|
Тып | газета |
Выдавец | Фабіян Ярэміч |
Заснавана | 6 снежня 1925 |
Спыненне публікацый | 7 ліпеня 1930 |
Палітычная прыналежнасць | Беларускі сялянскі саюз |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«Сяля́нская ні́ва»[1][2] — грамадска-палітычная, літаратурная і гаспадарчая газета Беларускага сялянскага саюза. Выдавалася з 6 снежня 1925 да 7 ліпеня 1930 года ў Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень. Выдавец Ф. Ярэміч.
Проціпастаўляла сацыяльна-палітычныя і нацыянальныя інтарэсы заходнебеларускага сялянства «нацыянальначужому» гораду, культывавала беларускія сялянскія традыцыі. Адстойвала сваю тактыку барацьбы за нацыянальную незалежнасць. Друкавала вершы М. Васілька, М. Краўцова, Г. Леўчыка, Улад-Ініцкага (У. Паўлюкоўскага), Ф. Грышкевіча, Я. Башкіра (І. Пачопкі), П. Крэня, С. Пеюна (Новік-Пеюна), П. Сакола (Масальскага), Я. Нарцызава (Драздовіча), апавяданні А. Васілеўскага, С. Грынкевіча. Змясціла агляд творчасці Я. Купалы, зроблены Я. Светазарам (Краўцовым), рэцэнзію на зборнік паэзіі У. Жылкі «На ростані», літаратурна-гістарычную нататку пра Эмілію Плятэр, фальклорна-этнаграфічныя артыкулы М. Вяршыніна, М. Пецюкевіча, перадрук паэмы Я.Коласа «Сымон-музыка», пераклады з Гі дэ Мапасана, А. Дадэ, Э. Заля. Выйшлі 199 нумароў, асобныя канфіскаваны цэнзурай.
Зноскі
Літаратура
- Ліс А. С. «Сяля́нская ні́ва» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 340. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Арсень Ліс. «Сяля́нская ні́ва» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 464. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.