Сялянская вуліца Гомель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Цэнтральны |
Працягласць | 1,37 км |
Ранейшыя назвы | 2-я Папярэчная, Траецкая (з 1833) |
Паштовы індэкс | 246000, 246017, 246050 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Сялянская — вуліца ў гістарычным цэнтры Гомеля. Адна з найстарэйшых вуліц горада, вядомая з XVI стагоддзя. На картах горада малюецца з канца XVIII стагоддзя.
Вуліца працягнулася ад вуліцы Пушкіна да вуліцы Гагарына. Праходзіць па тэрыторыі Цэнтральнага раёна горада.
Гісторыя і этымалогія назвы
З'яўляецца адной з найстарэйшых вуліц горада. Пасля будаўніцтва на рагу з Румянцаўскай вуліцай (цяпер Савецкая) Траецкай царквы вуліца была названа Траецкай. Цяпер на месцы Траецкай царквы размешчана гасцініца «Сож».
У дарэвалюцыйны час на вуліцы знаходзілася адна з лепшых аптэк горада - аптэка Эфрота (размяшчалася на месцы сучаснага будынка гарвыканкама).
Перайменаванне Траецкай вуліцы ў Сялянскую адбылося ў 1927 годзе і азначала пачатак суцэльнай калектывізацыі.
Архітэктура
- Будынак гарвыканкама
- Будынак былога камерцыйнага банка (цяпер упраўленне гандлю Гомельскага гарвыканкама). Архітэктар С. Д. Шабунеўскі.
- Гарадская стаматалагічная паліклініка
- Сярэдняя школа № 24
- Цэнтральны рынак
Перасякае вуліцы
- Савецкую
- Кірава
- Праспект Леніна
- Катуніна
Літаратура
- Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: белСэ, 1991. — 527 с.
- Рогалёв А. Ф. от Гомеюка до Гомеля: Городская старина в фактах, именах, лицах. — Гомель, 1993. — 216 с.
- Гомель. Атлас. — Мн.: Белкартография, 2005. — 41 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.