Сялянская вайна 1524-26 гг у Германіі
змова «Башмака»
змова «Башмака»
Дата лета 15241526
Месца Паўднёвая Германія
Вынік Паражэнне сялян.
Праціўнікі
сяляне Свяшчэнная Рымская імперыя, Швабскі саюз, каталіцкія князі.
Камандуючыя
Томас Мюнцэр Трухзес фон Вальдбург
Сілы бакоў
300 000
Страты
больш за 100 000
    Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

    Сяля́нская вайна́ 1524—1526 гадо́ў (ням.: Deutscher Bauernkrieg) — найбуйнейшае антыфеадальнае выступленне сялян (падтрымана асобнымі гарадамі і рыцарамі) у сярэдневяковай Германіі, у частцы Аўстрыі і Швейцарыі.

    Была працягам шматлікіх сялянскіх хваляванняў з 14 ст. (рух Г.Бёгайма, змова «Башмака» і іншыя). Праходзіла ва ўмовах рэлігійнай Рэфармацыі. Выклікана эканамічнымі, сацыяльнымі і палітычнымі прычынамі (уціск сялян землеўласнікамі, падатковы прыгнёт, у т. л. царкоўная дзесяціна, і іншае).

    У марксісцкай гістарыяграфіі Сялянская вайна 1524—1526 гг. разглядаецца як кульмінацыя раннебуржуазнай рэвалюцыі перыяду Рэфармацыі.

    Ход вайны

    Сялянская вайна пачалася ў чэрвені 1524 з паўстання на поўдні Германіі (ландграфства Шцюлінген). Пад уплывам прапаганды Т. Мюнцэра і анабаптыстаў паўстанне набыло арганізаваны характар.

    З пачатку 1525 яно ахапіла Верхнюю Швабію і Франконію. У красавіку 1525 паўсталі сяляне ў Цюрынгіі, у маі — у Ціролі.

    Лідарамі паўстанцаў былі Т. Мюнцэр, Ф. Гаер, М. Гайсмайр і іншыя. У раёнах сялянскіх паўстанняў дзейнічалі буйныя атрады колькасцю да некалькіх тысяч чалавек, яны авалодалі шэрагам замкаў.

    Было распрацавана некалькі ўтапічных праграмных дакументаў паўстанцаў («Артыкульнае пісьмо», «12 артыкулаў», «Гейльбронская праграма» і іншыя), якія з пазіцый «боскага права» адлюстроўвалі ідэю сацыяльнай справядлівасці.

    Многія вёскі і цэлыя мясцовасці адмаўляліся ад выканання феадальных павіннасцей і патрабавалі ад сваіх землеўласнікаў іх ліквідацыі.

    Але разрозненасць асноўных цэнтраў паўстанняў і іх слабая падтрымка бюргерствам аблегчылі задушэнне сялянскай вайны сіламі Швабскага саюза і іншых рыцарскіх войск. Апошнімі супраціўляліся паўстанцы ў Ціролі, Карынтыі, Штырыі, Крайне (да лета 1526).

    Вынікі

    Паражэнне Сялянскай вайны не прывяло да істотных змен у становішчы сялянства ў Германіі, але вайна засведчыла вялікую сацыяльную актыўнасць сялянскага саслоўя.

    Рэхам Сялянскай вайны была Мюнстэрская камуна (1534—1535).

    Літаратура

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.