Сялява | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Coregonus albula (Linnaeus, 1758) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сялява, Рапушка еўрапейская[1] (Coregonus albula) — прэснаводная і паўпрахадная рыба роду сігаў сямейства ласосепадобных.
Назва
Сяляўкай у Беларусі часта называюць верхаводку (укляю), рыбу сямейства карпавых, але гэта зусім не сваяк сялявы.
Апісанне
Цела верацёнападобнае, выглядам нагадвае селядца. Спіна шэра-блакітная, бакі белаватыя, бруха белае, вочы серабрыстыя. Кормяцца планктонам, ракападобнымі, дробнай рыбай. Даўжыня да 46 см, маса сялявы да 1,2 кг (у Беларусі даўжыня да 25 см, маса да 200 г).
Арэал
Пашыраная ад Ірландыі да басейнаў Балтыйскага і Барэнцава мораў, трапляецца ў азёрах вярхоўя Волгі. Мае шмат лакальных форм. Буйная форма з Чудскага, Анежскага, Ладажскага і іншых буйных азёраў называецца рыпус. У Беларусі водзіцца пераважна на поўначы і паўночным захадзе, у глыбокіх азёрах басейна Дзвіны і Нёмана, у тым ліку у Дрывяты, Нарач і іншых.
Выкарыстанне
Мяса смачнае, белае, далікатнае, без дробных костак, утрымлівае да 6 % тлушчу. У свежым выглядзе сялява хутка псуецца, захоўваецца не больш за 1 суткі нават на лёдзе. Спажываюць у асноўным салёную (асабліва са спецыямі), вэнджаную, вырабляюць кансервы.
Зноскі
- ↑ Азёрныя рыбы //Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 48
Літаратура
- Белы А. Сялява // Праект «Наша ежа»
- Азёрныя рыбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 68. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Сяля́ва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 338. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Петрыкаў А. М. Ра́пушкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 310. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).