Горад
± |
Сяльцо (руск.: Сельцо) — горад (з 1990 года) у Расіі, у складзе Бранскай вобласці. Насельніцтва 18,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1876 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Дзясна (прыток Дняпра), за 22 км на паўднёвы захад ад Бранска. Хімзавод, лесакамбінат, мясакамбінат.
Вядомыя асобы
- Віктар Аляксандравіч Лягін (1908—1943) — савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза
- Сяргей Іванавіч Цімошын (нар. 1955) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі высокіх энергій і тэарэтычнай фізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1999), прафесар (2006). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2000).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.