Сядлецкі ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Uniwersytet w Siedlcach | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet w Siedlcach |
Міжнародная назва | University of Siedlce |
Заснаваны | 1969 |
Рэктар | Міраслаў Мінкіна |
Рэктар | Mirosław Minkina[d][1] |
Студэнты | 5 000 |
Размяшчэнне | Седльцы |
Юрыдычны адрас |
вул. Канарскага 2, 08-110 г. Седльцы, Польшча |
Сайт | uph.edu.pl |
![]() |
Сядлецкі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet w Siedlcach) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Седльцах.
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1969 годзе. Вядомы таксама як Падляская акадэмія (1999-2010), Вышэйшая аграрна-педагагічная школа ў Седльцах (1977-1999), Вышэйшая педагагічная школа ў Седльцах (1974-1977), Вышэйшая настаўніцкая школа ў Седльцах (1969-1974). Статус універсітэта вучэльняй атрыманы ў адпаведнасці з законам ад 23 ліпеня 2010 года аб прысваенні Падляскай акадэміі найменавання Універсітэта прыродазнаўчых і гуманітарных навук. У склад універсітэта ўваходзяць 5 факультэтаў, у рамках факультэтаў існуюць таксама профільныя інстытуты.
Структура
Факультэты
- Гуманітарных навук
- Сацыяльных навук
- Дакладных і прыродазнаўчых навук
- Аграінжынерыі і навук аб жывёлах
- Медыцынскіх навук і навук аб здароў'і
Інстытуты
- Інстытут гісторыі
- Інстытут мовазнаўства і літаратуразнаўства
- Інстытут навук аб бяспецы
- Інстытут навук аб палітыцы і адміністрацыі
- Інстытут навук аб упраўленні і якасці
- Інстытут педагогікі
- Інстытут інфарматыкі
- Інстытут матэматыкі
- Інстытут біялагічных навук
- Інстытут хімічных навук
- Інстытут сельскай гаспадаркі і садаводства
- Інстытут заатэхнікі і рыбальства
- Інстытут навук аб здароў'і
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядлецкі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/dacccb40-e3e3-4113-a28e-54c4a59d550e Праверана 17 верасня 2022.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.