Славутасць | |
Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў | |
---|---|
52°56′48″ пн. ш. 24°22′43″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | сярэдзіна XIX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000482 |
|
Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры сярэдзіны XIX ст. ў г.п. Поразава (Свіслацкі раён). Створаная каля дарогі на в. Гарнастаевічы. У ансамбль уваходзяць гаспода і парк.
Архітэктура
Гаспода — прамавугольны ў плане будынак, накрыты высокім ламаным дахам. У архітэктуры будынку спалучаюцца рысы барока і класіцызму. Дом узведзены на падмурку з драўляных брусоў. Сцены знадворку ашаляваныя, унутры атынкаваныя. Тры рызаліты (над сярэднім — мансарда) вылучаныя на галоўным фасадзе выступамі, на паркавым — гранёнымі эркерамі з ламанымі шатровымі дахамі. Тарцы дому фланкіраваныя дзвюма двухпавярховымі вежападобнымі алькежамі, завершанымі спічастымі шатровымі дахамі. Цэнтральны ўваход аформлены чатырохслуповым ганкам. У аздобе фасадаў выкарыстаная разьба (балясіны, валюты, ліштвы). Першапачатковая анфіладная планіроўка дому змененая на калідорную. Інтэр’еры не зберагліся.
Парк — рэгулярнай планіроўкі з сістэмай узаемна перпендыкулярных алей. Перад галоўным фасадам гасподы размешчаны круглы партэр. Сярод насаджэнняў пераважаюць таполя і ліпа.
У будынку размешчана бальніца. Ансамбль — помнік рэспубліканскага значэння.
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Butautas R.S. Butautai Andreikavičiai gyvenimo labirintuose. Vilnius. Gediminas, 300 p. 2018. ISBN 978-9955-806-11-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў (Поразава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў (Поразава) на сайце «Архіварта»