Сядзіба | |
Сядзіба Міцкевічаў | |
---|---|
![]() Сядзіба Міцкевічаў у Завоссі | |
53°16′43″ пн. ш. 26°06′55″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Завоссе |
Архітэктурны стыль | народнага дойлідства |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Асноўныя даты | |
1996 — аднаўленне |
|
Вядомыя жыхары | Адам Міцкевіч |
Статус |
![]() |
![]() |
Сядзіба Міцкевічаў — сядзіба каля вёскі Завоссе (Баранавіцкі раён). У 1798 г. у сядзібе нарадзіўся выдатны паэт Адам Міцкевіч. Функцыянуе як мемарыял «Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе». Пабудовы адноўлены на старых падмурках. З часоў паэта захаваліся толькі старая ліпа і невялікая сажалка.
Гісторыя
![](../I/Zaosie_home_of_Mickiwiecz.jpg.webp)
Двор і фальварак, якія належалі сям'і Міцкевічаў, існавалі ў 2-й палове XVIII — пачатку XX ст. каля хутара Завоссе (Баранавіцкі р-н). Комплекс вядомы паводле малюнкаў Н. Орды і Э. Паўловіча.
Пасля 1880 г. на месцы сядзібы застаўся толькі некрануты часам лямус, які раней падчас вакацый служыў кватэрай Адаму Міцкевічу і яго брату. Лямус быў разбураны пазней, а пасля Першай сусветнай вайны ад сядзібы не засталося ніякіх слядоў.
У 1927 г. на месцы колішняга фальварка Завоссе вайсковым падраздзяленнем з Баранавіч устаноўлены помнік паэту (адноўлены ў 1955 г.).
У 1996 годзе сядзіба і прылеглыя тэрыторыі былі адноўлены. Пры рэканструкцыі музея-сядзібы Адама Міцкевіча помнік паэту быў знесены.
Архітэктура
![](../I/%D0%93%D1%83%D0%BC%D0%BDo_(%D0%97%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%8C%D1%81%D0%B5).JPG.webp)
Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Уключае гасподу, афіцыны, гаспадарчыя пабудовы.
Гаспода
![](../I/%D0%94%D0%BE%D0%BC-%D0%BC%D1%83%D0%B7%D1%8D%D0%B9.JPG.webp)
Гаспода — аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты высокім паўвальмавым саламяным дахам, які на тарцах утвараў невысокія трапецападобныя ашаляваныя шчыты. Вокны прамавугольныя. Галоўны ўваход быў аформлены ганкам пад двухсхільным дахам з трохвугольным шчытом на двух слупах.
Лямус
![](../I/%D0%9B%D1%8F%D0%BC%D1%83c.JPG.webp)
![](../I/%D0%9B%D0%B0%D0%B7%D1%8C%D0%BD%D1%8F_%D0%BD%D0%B0_%D1%81%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B5_%D0%90._%D0%9C%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%D0%B0_%D1%9E_%D0%97%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%8C%D1%81%D1%96.JPG.webp)
Насупраць гасподы знаходзіцца лямус — двухпавярховы прастакутны ў плане будынак (на першым паверсе была камора, на другім — летні жылы пакой), завершаны вальмавым саламяным дахам. Галоўны фасад быў аформлены двух'яруснай галерэйкай.
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзіба Міцкевічаў (Завоссе) на сайце Radzima.org
- Сядзіба Міцкевічаў (Завоссе) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Сядзіба Міцкевічаў (Завоссе) на сайце «Архіварта»