Сюдзі Накамура | |
---|---|
яп.: 中村修二 | |
Дата нараджэння | 22 мая 1954[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, інжынер, вынаходнік, прафесар |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія прынцэсы Астурыйскай за дасягненні ў навуковых і тэхнічных даследаваннях[d] (2008) прэмія Харві (2009) прэмія Карла Цэйса[d] (2000) заслужаны дзеяч культуры[d] (2014) прэмія Асахі[d] (2000) Глабальная энергія[d] (2015) MRS Medal Award[d] (1997) Кельвінаўская лекцыя[d] (2010) Nick Holonyak Jr. Award[d] (2001) IEEE Jack A. Morton Award[d] (1998) NAS Award for the Industrial Application of Science[d] (2020) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сюдзі Накамура (нар. 22 мая 1954) — японскі і амерыканскі фізік, вынаходнік сіняга святлодыёда, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2014), у цяперашні час працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары (ЗША).
Біяграфія
У 1977 годзе скончыў універсітэт Такусіма па спецыяльнасці інжынер-электронік. У 1979 годзе абараніў званне магістра па гэтай жа спецыяльнасці. У 1979 годзе прыняты на працу ў «Nichia Chemical Industries» у г. Такусіма. У 1993 годзе вырабіў першыя святлодыёды сіняга колеру свячэння высокай яркасці на базе нітрыду галію. У 1994 годзе атрымаў ступень доктара тэхнічных навук універсітэта Такусіма. У 1999 годзе пакінуў карпарацыю Nichia і атрымаў пасаду прафесара ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары.
- ↑ Shuji Nakamura // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Shuji Nakamura // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.