Сэсар Аўраам Вальеха Мендоса | |
---|---|
(ісп.: César Abraham Vallejo Mendoza | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: César Abraham Vallejo Mendoza |
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1892[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1938[1][2][…] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Georgette Vallejo[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, перакладчык, журналіст, эсэіст, раманіст, навэліст, пісьменнік |
Кірунак | авангард |
Жанр | паэзія |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэсар Вальеха (ісп.: César Abraham Vallejo Mendoza; 16 сакавіка 1892, г. Сант’яга-дэ-Чука, Перу — 15 красавіка 1938, Парыж, Францыя) — перуанскі празаік, паэт.
Творчасць
У першым зборніку вершаў «Чорныя геральды» (1918; беларускі пераклад Рыгора Барадуліна, 1993) элементы паэтыкі лацінаамерыканскага мадэрнізму арганічна спалучаны з протаавангардысцкімі тэндэнцыямі і індзейскім фальклорам. У 1920—21 зняволены за ўдзел у сялянскіх хваляваннях. У турме напісаў зборнік «Трыльсе» (1922), вытрыманы ў традыцыях авангардысцкай паэзіі. 3 1923 у эміграцыі (Францыя, Іспанія). У 1928 і 1931 наведаў СССР. Напісаў раман пра рабочых-індзейцаў «Вальфрам» і публіцыстычную кнігу «Расія ў 1931 годзе» (абодва 1931). Пад уражаннем грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 стварыў цыкл «Іспанія, няхай абмінае мяне чаша гэта» (выд. 1939). Сталая творчасць (зборнік «Чалавечыя вершы», выд. 1939) характарызуецца прастатой і эмацыянальнасцю, спалучэннем авангардысцкага наватарства з сацыяльнай і агульначалавечай праблематыкай. Аўтар публіцыстычнай кнігі «Супраць прафесійнай тайны», «Мастацтва і рэвалюцыя» (абедзве выд. 1973).
Зноскі
- 1 2 Cesar Vallejo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 César Vallejo // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.princeton.edu/~achaney/tmve/wiki100k/docs/C%C3%A9sar_Vallejo.html
- ↑ Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 13 мая 2020.
Літаратура
- Міхееў К. Вальеха // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
- Ferrari A. El universo poético de César Vallejo: ensayo. Carácas: Monte Ávila, 1972
- Ortega J. César Vallejo. Madrid: Taurus, 1975
- Franco J. César Vallejo: the dialectics of poetry and silence. Cambridge; New York: Cambridge UP, 1976.
- Larrea J. César Vallejo y el surrealismo. Madrid: A. Corazón, 1976
- Sharman A. The poetry and poetics of Cesar Vallejo: the fourth angle of the circle. Lewiston: Edwin Mellen Press, 1997.
- César Vallejo: recopilación de textos sobre César Vallejo/ Raúl Hernández Novás, ed. El Vedado, La Habana,: Centro de Investigaciones Literarias, Casa de las Américas; Santafé de Bogotá: Impr. Patriótica del Instituto Caro y Cuervo, 1999
- Kapsoli Escudero W. César Vallejo en la crítica internacional. Lima: Universidad Ricardo Palma, 2001
- Hart S.M., Polar J.C. César Vallejo: a critical bibliography of research. London: Tamesis; Rochester: Boydell and Brewer, 2002
- Rodríguez Chávez I. César Vallejo al pie del orbe. Lima: Universidad Ricardo Palma, 2006
- Сесар Вальехо: Биобиблиографический указатель/ Сост. В.Гинько. М.: Книга, 1986.
Беларускія пераклады
- Чорныя геральды: Выбр. лірыка / Пераклад з ісп. Р.Барадуліна. — Мн. : Маст.літ., 1993. — 143 с. — («Паэзія народаў свету»).
- Выбраныя творы / Сэсар Вальеха. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 105, [1] с. — («Паэты планеты»).
Спасылкі
- Чорныя геральды. Вершы
- Сайт Асацыяцыі Сэсара Вальеха (ісп.)
- Вершы on line (ісп.)