Сэман Портленд Чэйз | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Salmon P. Chase | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | William Medill[d] | ||||||
Пераемнік | William Dennison Jr.[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джон Адамс Дзікс | ||||||
Пераемнік | Уільям Піт Фесендэн | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Роджэр Брук Тані | ||||||
Пераемнік | Morrison Waite[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | William Allen[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | George E. Pugh[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | George E. Pugh[d] | ||||||
Пераемнік | Джон Шэрман | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 студзеня 1808[1][2]
|
||||||
Смерць |
7 мая 1873[1][2] (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Ithamar Chase[d][3] | ||||||
Дзеці | Kate Chase[d][3] | ||||||
Веравызнанне | Епіскапальная царква | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, суддзя, адвакат, пісьменнік | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэман Портленд Чэйз (англ.: Salmon Portland Chase; 1808—1873) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч часоў грамадзянскай вайны ў ЗША. Губернатар Агая, пазней сенатар ад штата Агая, вярхоўны суддзя ЗША. Займаў пасаду міністра фінансаў ЗША пры прэзідэнце Аўрааме Лінкальне.
Перакананы праціўнік рабства. Актыўна змагаўся з празмерным палітычным уплывам багатых землеўладальнікаў з паўднёвых штатаў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Корнішы, Нью-Гэмпшыр. У дзевяць гадоў пазбавіўся бацькі. Быў узяты на выхаванне дзядзькам, святаром Епіскапальнай царквы.
Змяніў некалькі школ. Вучыўся ў Віндзары (штат Вермонт), Уорцінгтане (Агая) і каледжы Цынцынаці. Паступіў у Дартмуцкі каледж. Быў членам некалькіх студэнцкіх брацтваў. Пасля заканчэння каледжа пераехаў у Вашынгтон, дзе вывучаў права пад кіраўніцтвам генеральнага пракурора ЗША Уільяма Вірта. З 1829 года атрымаў права займацца адвакацкай дзейнасцю.
Цікавыя факты
Падчас яго працы ў якасці сакратара казначэйства ў 1862 годзе была выпушчана першая доларавая банкнота ЗША, на якой ён і быў намаляваны. Менавіта Чэйз першым распарадзіўся змясціць на амерыканскія грошы надпіс «Мы верым у Бога» (англ.: In God We Trust). Гэта адбылося ў 1864 годзе на манетах наміналам 2 цэнты. На папяровых доларах надпіс з’явіўся ў 1957 годзе.
Зноскі
- 1 2 Salmon P. Chase // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Salmon P. Chase // GeneaStar
- 1 2 geni.com — 2006.
- 1 2 3 Goodwin D. K. Team of Rivals: The Political Genius of Abraham Lincoln — Simon & Schuster, 2005.