Сэйкан

Тунэль Сэйкан — чыгуначны тунэль у Японіі, даўжынёй 53,85 км з падводным фрагментам даўжынёй 23,3 км. Тунэль апускаецца на глыбіню каля 240 метраў, на 100 метраў ніжэй за ўзровень марскога дна[1]. З'яўляўся самым доўгім тунэлем у свеце да пабудовы Гатардскага тунэлю ў Швейцарыі ў кастрычніку 2016.

Ён пралягае пад Сангарскім пралівам, злучаючы прэфектуру Ааморы на японскім востраве Хансю і востраў Хакайда - як частка лініі Кайкё чыгуначнай кампаніі Хакайда. Хуткае і недарагое авіяпадарожжа пакідае тунэль Сэйкан адносна незанятым. На сённяшні дзень ён застаецца самым доўгім дзеючым падводным чыгуначным тунэлем у свеце. Зрэшты, падводная частка даўжэйшая ў Еўратунэля, нягледзячы на меншую агульную працягласць.

Зноскі

  1. Seikan Tunnel Trivia Архівавана 18 кастрычніка 2016.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.