Сьюзан Полгар | |
---|---|
Zsuzsa Polgár | |
![]() | |
Краіны: |
![]() ![]() |
Дата нараджэння: | 19 красавіка 1969[1] (54 гады) |
Месца нараджэння: | |
Званне: | гросмайстар (1991) |
Максімальны рэйтынг: | 2577 (студзень 2005) |
Актуальны рэйтынг: | 2 577 (люты 2022)[3] |
Асабістая картка на сайце ФІДЭ | |
susanpolgar.com (англ.) | |
![]() |
Сью́зан (Жу́жа) Полгар (таксама Сьюзан Полджар, англ.: Susan Polgar, народж. венг.: Polgár Zsuzsa; нар. 19 красавіка 1969 Будапешт, Венгрыя) — венгерская, потым амерыканская шахматыстка, восьмая чэмпіёнка свету з 1996 да 1999 года. Заслужаны трэнер ФІДЭ (2004)[4]
Біяграфія
![](../I/Polgar_Paar_2008_Dresden.jpg.webp)
Яе называюць Жужа Полгар: Жужа — памяньшальная форма ад Жужанна (Zsuzsanna).
Яна з’ехала з Будапешта і цяпер жыве ў Нью-Ёрку.
У студзені 1991 года Полгар стала гросмайстарам сярод мужчын. Раней гэта званне атрымалі Нона Гапрындашвілі і Мая Чыбурданідзэ.
У 1996 годзе Полгар стала чэмпіёнкай свету.
У 1999 ФІДЭ пазбавіла Жужу Полгар звання чэмпіёнкі. Пазней яна аспрэчвала гэтае рашэнне ў судзе і выйграла працэс, але званне чэмпіёнкі свету было разыграна.
Сьюзан Полгар гаворыць, акрамя венгерскай, яшчэ на шасці мовах, уключаючы эсперанта, на якой яна гаворыць з самага дзяцінства, нямецкую, рускую, іспанскую, англійскую і іўрыт.
Аб Сьюзан Полгар каналам National Geographic Channel быў зняты дакументальны фільм «Мой выдатны мозг: Зрабіце з мяне генія».
Сёстры
Зноскі
- ↑ Susan Polgar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ FIDE FIDE Standard Ratings as of 28 February 2022 — 2022.
- ↑ http://www.globalchessakademy.com/index.php?opyion=com_content&task=view&id=24&Itemid=42(недаступная+спасылка) Global Chess Academy
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Сьюзан Полгар
- Асабістая картка Сьюзан Полгар на сайце ФІДЭ
- Партыі Сьюзан Полгар у базе Chessgames