Вёска
Сычыкі
± |
Сычыкі — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Лышчыцкага сельсавета.
Гісторыя
У канцы XVIII — пачатку XIX ст. вёска — цэнтр маёнтка княгіні Яблонскай (у першым шлюбе Сапега) у Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губерні. Паводле рэвізіі 1833 года ў маёнтку, складаўся з фальварка і аднайменнай вёскі. Уласнасць графіні П. Грабоўскай. У 1905 годзе вёска у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Непадалёку ад яе знаходзіўся маёнтак.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
4 верасня 1972 года далучана да вёскі Вельямовічы[1].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- 1905 — 135 жыхароў, у маёнтку — 44 жыхары.
- 30 верасня 1921 — 11 двароў, 41 жыхар.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.