«Сырэць» укр.: Сирець | |
---|---|
Сырэцка-Пячэрская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 14 кастрычніка 2004 года |
Праектная назва | Сырэцкая |
Раён | Шаўчэнкаўскі |
Акруга | Сырэць |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 102,0 м |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Стэцэнка, Ціраспальская |
Час адкрыцця | 5:55 |
Код станцыі | 310 |
Суседнія станцыі | Дарагажычы і Мастыцкая |
![]() |
Сырэцка-Пячэрская лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
умоўныя абазначэнні
|
Сырэ́ць[1][2] (укр.: Сире́ць, вымаўленне ) — 43-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, канцавая на Сырэцка-Пячэрскай лініі, размешчана пасля станцыі Дарагажычы. Адкрыта 14 кастрычніка 2004 году. Назва — ад гістарычнай мясцовасці горада.
Канструкцыя
Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі.
Апісанне
Пры стварэнні архітэктурнага вобраза станцыі аўтары выкарысталі шэраг прыёмаў, нетыповых для папярэдніх кіеўскіх пілонных станцый. Карнізы над пілонамі былі развіты і пакрыты перфараванымі металічнымі пласцінамі з асвятленнем. Пілоны і шляхавыя сцены абліцаваныя белым мармурам са стужкамі з квадратнай чырвонай смальты розных адценняў, якая ўзмацняе візуальны кантраст з падлогай, выкананай са светла-шэрага паліраванага граніту і габра. У месцах прымыкання пілонаў да падлогі зроблены пераход з лякальных гранітных дэталяў.
Вось цэнтральнай залы выдзелена дзвюма светлавымі вертыкалямі, створанымі калонамі з нержавеючай сталі ў тарцы на фоне вялікага пано са смальты. З процілеглага боку цэнтральнай залы ў эскалатарны нахіл накіраваны зенітныя ліхтары наземнага вестыбюля.
Маецца адзін наземны вестыбюль, злучаны са станцыяй чатырохстужачнымі аднамаршавымі эскалатарамі вытворчасці Крукаўскага вагонабудаўнічага завода.
Першы паверх вестыбюля займае пасажырская зона з касамі, на другім размешчаны тэхналагічныя памяшканні метрапалітэна. Паблізу станцыі размешчана аднайменная чыгуначная платформа прыгарадных цягнікоў і Сырэцкі лесапарк.
Недахопы станцыі
Адна з праблем — няўдалае размяшчэнне станцыі. Вакол выхаду з метро амаль няма жылых дамоў, затое ёсць вялікі, непапулярны сярод кіяўлян дэндрапарк. Побач са станцыяй размешчаны прыпынак гарадской электрычкі Сырэць.
Фотаздымкі
- Цэнтральны зала станцыі
- Пасадачная платформа
- Пасадачная платформа
- Назва станцыі на шляхавой сцяне
- Кампазіцыя ў тарцы залы
- Форма пілонаў
- Эскалатарныя тунэлі
- Наземны вестыбюль
- Інтэр'ер наземнага вестыбюля
- Аўтаматы папаўнення праязных бескантактавых картак
Рэжым працы
Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Чырвоны хутар» — 06:00
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Чырвоны хутар» — 23:52
Гл. таксама
- Расклад руху электрацягнікоў па платформе Сырэць Архівавана 5 сакавіка 2016.. (укр.)
Зноскі
- ↑ Афіцыйная назва станцыі — «Сырэць», аднак на схемах у вагонах цягнікоў яна працяглы час пазначалася праектным назвай «Сырэцкая» (укр.: «Сире́цька»).
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі
- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 17 студзеня 2021. (укр.)