Сымон Міхайлавіч Белы | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 2005 (76 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхась Казіміравіч Белы[d] |
Маці | Юзэфа Міхайлаўна Міцкевіч[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
|
Сымон Міхайлавіч Белы (1929, в. Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 18 кастрычніка 2005) — беларускі пісьменнік. Заслужаны настаўнік БССР (1968).
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1929 годзе ў в. Мікалаеўшчына (цяпер — Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Сын Міхася Казіміравіча Белага (1886—1966, вясковая мянушка — Зімок) і Юзэфы Міхайлаўны з Міцкевічаў, роднай сястры Я. Коласа. Меў братоў Міхася і Лявона.
Скончыў сярэднюю школу імя Я. Коласа (1952), Інстытут замежных моў (1956). Па рэкамендацыі Я. Коласа паехаў працаваць у г.п. Радашковічы настаўнікам англійскай мовы. Пражыў у Радашковічах амаль 50 гадоў, з іх 38 гадоў працаваў у школе. Абіраўся дэлегатам Усесаюзнага з’езда настаўнікаў. З 1982 г. — пазаштатны карэспандэнт газеты «Мінская праўда». З 2000 г. — карэспандэнт навукова-практычнага часопіса «Изобретатель». Быў карэспандэнтам «Народнай газеты», на месцы жыхарства арганізаваў карэспандэнцкі пункт, які спыніў існаванне пасля смерці заснавальніка. З 1996 г. — член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Старшыня Міжнароднага фонду Якуба Коласа, сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына».
Памёр 18 кастрычніка 2005 года. Пахаваны ў Радашковічах побач са сваім трохгадовым сынам Сашам.
Творчасць
На пачатку 1970-х гг. пачаў пісаць нарысы, артыкулы, замалёўкі аб працаўніках сельскай гаспадаркі, вытворчай працы, ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. Друкаваўся газетах і часопісах: «Полымя», «Маладосць», «Вожык» і інш.
Аўтар кніг «На бацькоўскай зямлі» (1993), «Нам засталася спадчына» (1999), «Родныя карані» (2001). Таксама напісаў кнігу «Коласаў радавод», амаль падрыхтаваў да выдання, але не паспеў выдаць яе пры жыцці, у кнізе шмат унікальных звестак.
Узнагароды
За дасягнутыя ў педагогіцы поспехі неаднакроць узнагароджаны ганаровымі граматамі, у т.л. граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Указам Прэзідыума ВС БССР ад 22 сакавіка 1968 г. С. Беламу было прысвоена званне Заслужанага настаўніка БССР.
Зноскі
Літаратура
- Белы С. М. На бацькоўскай зямлі: Успаміны. — Мн.: Маст. літ., 1993. — 190 с., 8 л.іл.