Сыма Ю
кітайскі імператар[d] (Усходняя Цзінь[d])
6 студзеня 372 12 верасня 372
Папярэднік Emperor Fei of Jin[d]
Пераемнік Emperor Xiaowu of Jin[d]

Нараджэнне 320
Смерць 372
Месца пахавання
Род House of Sima[d]
Бацька Emperor Yuan of Jin[d][1]
Маці Zheng Achun[d]
Жонка Wang Jianji[d] і Empress Dowager Li Lingrong[d]
Дзеці Emperor Xiaowu of Jin[d][1], Princess Poyang[d], Sima Daosheng[d], Sima Yusheng[d], Q9598890?, Sima Zhusheng[d], Sima Tianliu[d], Sima Daozi[d], Sima Daofu[d] і Princess Wuchang[d]
Дзейнасць палітык

Сыма Ю (кіт. трад. 司馬昱, піньінь Sīmǎ Yù, 320 — 12 верасня 372) — 12-ы імператар дынастыі Цзінь і 8-ы ўладар эпохі Усходняя Цзінь (372 год).

Біяграфія

Паходзіў з імператарскага роду Сыма. Быў сынам імператара Сыма Жуя. У 322 годзе стаў князем Ланье. У 326 годзе імператар Сыма Янь даў яму тытул князя Куайцзі. У 344 годзе, пры кіраванні імператара Сыма Даня, атрымаў пасаду другога канцлера імперыі. З 347 года пачаў барацьбу супраць уплывовага губернатара Хуань Вэня. Сыма Ю рабіў усё для паслаблення ўплыву апошняга, але дарэмна. Яго сілы ў 347—352 гадах пацярпелі паражэнне ў вайне супраць царства Позняя Чжаа, у выніку чаго пазіцыі Сыма Ю пры двары аслабелі.

Зрэшты, ужо ў 353 годзе Сыма Ю стаў адзіным канцлерам. На гэтай пасадзе ён таемна змагаўся супраць Хуань Вэня. У 358 годзе, калі імператар дасягнуў паўналецця, Сыма Ю сышоў у адстаўку. Аднак ужо ў 361 годзе імператар памёр, а новы ўладар Сыма Пі зноў прызначыў Сыма Ю канцлерам. У 363 годзе некаторы час выконваў абавязкі рэгента. У той перыяд Сыма Ю падзяляў уплыў у дзяржаве з военачальнікам Хуань Вэнем.

У 365 годзе, пасля смерці Сыма Пі і прыходу да ўлады Сыма І, Сыма Ю захаваў сваю пасаду. Аднак ужо ў 372 годзе Хуань Вэнь зрынуў імператара, адправіўшы таго ў ссылку, а новым уладаром прымусіў стаць Сыма Ю. Апошні ўзяў імя Цзяньвэн-Дзі.

Валадаранне

Кіраванне яго было непрацяглым. Увесь час працягвалася супрацьстаянне з Хуань Вэнем, які фактычна кіраваў краінай. Пад ціскам апошняга імператар звальняў і прызначаў міністраў. Зрэшты, ужо 12 верасня у тым жа годзе імператар Цзяньвэнь-дзі памёр.

Зноскі

  1. 1 2 China Biographical Database

Літаратура

  • Wan Yingnan, 1994, Monolog über die Geschichte der Wei, Jin, Südlichen und Nördlichen Dynastien, Kapitel 10, Östliche Jin nach dem Schlacht am Feishui, S. 235.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.