Сціска́льнасць[1][2], аб’ёмная пругкасць[1] — здольнасць цвёрдых, вадкіх і газападобных целаў абарачальна змяняць свой аб’ём пад уздзеяннем ўсебаковага знешняга ціску. Уласціва ўсім рэчывам[3].
Адрозніваюць ізатэрмічную сціскальнасць, якая адбываецца пры нязменнай тэмпературы, і адыябатычную, калі пры сцісканні рэчыва адбываецца яго награвавнне.
Сціскальнасць характарызуецца каэфіцыентам сціскання, які паказвае змяншэнне адзінкавага аб’ёму рэчыва пры павелічэнні ціску на адну адзінку і вызначаецца формулай
дзе V — аб’ём рэчыва, dp — адпаведнае змяненне знешняга ціску, dV — адпаведнае змянненне аб’ёму.
Адваротнай каэфіцыенту сціскання велічынёй з’яўляецца модуль аб’ёмнага сціскання.
Калі рэчыва пры сцісканні не набывае структурных, хімічных іншых змен, то пры зняцці знешняга ціску яго аб’ём аднаўляецца. Найбольшай сціскальнасцю валодаюць газы.
Сціскальнасць улічваюць пры канструяванні цеплавых машын, дэталей і вузлоў лятальных апаратаў і іншых машын, якія працуюць ва ўмовах вялікіх гідрадынамічных і аэрадынамічных нагрузак, пры разліку працэсаў і апаратаў у хімічнай прамысловасці, праходцы свідравін і інш.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Леановіч І. І. Сціска́льнасць, аб’ёмная пругкасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 309. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сціска́льнасць // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 418. — 663 с.
- Сжима́емость // Большая политехническая энциклопедия / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 455. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3. (руск.)
- Лившиц Л. Д. Сжимаемость // Физическая энциклопедия. В 5 т. Т. 4: Пойнтинга-Робертсона — Стримеры (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Большая российская энциклопедия, 1994. — С. 492—493. — 704 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85270-087-8.
- Сжимаемость / Лившиц Л. Д. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Сжимаемость пород // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 249. (руск.)
- Болсун А. И. Сжима́емость, обёмная упругость // Краткий словарь физических терминов (руск.) / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 311. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
Спасылкі
- Сжимаемость тел // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.