Сціна Джэксан
шведск.: Stina Jackson
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні шведск.: Stina Olofsson
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1983(1983-06-23) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Жанр дэтэктыў
Мова твораў шведская мова

Сціна Джэксан (шведск.: Stina Jackson, у дзявоцтве Олафсан (шведск.: Olofsson); 28 чэрвеня 1983, Шэлефтэа, Швецыя) — шведская пісьменніца, найперш вядомая сваім дэтэктывам «Срэбная дарога».

Біяграфія

Сціна Олафсан нарадзілася і вырасла ў Шэлефтэа, горадзе на паўночным усходзе Швецыі. У 2002 годзе яна скончыла сярэднюю школу Anderstorpsgymnasiet і праз два гады пераехала ў Стакгольм каб працягнуць навучанне. У 2006 годзе яна пераехала ў Дэнвер, штат Каларада, ЗША, дзе выйшла замуж за амерыканца Роберта Джэксана. Цяпер яна мае падвойнае грамадзянства і жыве з мужам у Дэнверы, дзе таксама вывучала права[1].

Яна дэбютавала як пісьменніца ў 2018 годзе крымінальным раманам «Срэбная дарога» (шведск.: Silvervägen), які ў 2019 годзе атрымаў прэмію «Шкляны ключ»[2]. Раман распавядае гісторыю пра мужчыну, які шукае зніклую дачку ў шведскай правінцыі Вестэрботэн[2].

У 2020 годзе яна апублікавала раман «Ёдэсмарк» (шведск.: Ödesmark), падзеі якога адбываюцца ў невялікай аднайменнай вёсцы непадалёк ад горада Арвідшаўр у шведскай Лапландыі[3].

Бібліяграфія

Прызы і ўзнагароды

  • 2018 — Намінацыя на прэмію «Злачынства» (дэтэктыў года" за раман «Срэбная дарога»
  • 2018 — Намінацыя на ўзнагароду Storytel за раман «Срэбная дарога»
  • 2018 — Залаты лом (найлепшы крымінальны раман года) за раман «Срэбная дарога»
  • 2019 — Кніга года за раман «Срэбная дарога»
  • 2019 — «Шкляны ключ» за раман «Срэбная дарога»

Зноскі

  1. Bibbi Wopenka. Jackson, Stina - Alex Författarlexikon. Alex Författarlexikon (27 лістапада 2018).
  2. 1 2 Ulla Trenter. Stina Jackson får årets Glasnyckel(недаступная спасылка). Svenska Deckarakademin (5 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2019. Праверана 10 сакавіка 2021.
  3. Magnus Persson. Ödesmark - Mörka hemligheter i norrländsk glesbygd. Svenska Dagbladet (11 красавіка 2020).
  4. С. Джэксан. Срэбная дарога(недаступная спасылка). Выдавецтва «Янушкевіч». Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 10-3-2021.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.