Завод па перапрацоўцы сцёкавых вод у Куксгафене, Германія

Сцёкавыя воды — вадкія адходы, якія утвараюцца ў выніку антрапагеннай дзейнасці; адна з асноўных крыніц забруджвання вод.

Падзяляюцца на:

  • камунальныя (гаспадарча-бытавыя),
  • вытворчыя (прамысловых прадпрыемстваў, у т.л. па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі),
  • жывёлагадоўчыя (сцёкі жывёлагадоўчых комплексаў і ферм),
  • ліўневыя (дажджавыя і ад раставання снегу з забудаваных тэрыторый або палівання вуліц і зялёных насаджэнняў),
  • мяшаныя (камунальныя, вытворчыя і іншыя сцёкі, якія паступаюць у агульную сістэму каналізацыі).

Ствараюць пагрозу для здароўя чалавека і навакольнага прыроднага асяроддзя. Ачыстка сцёкавых вод адбываецца на ачышчальных збудаваннях (штучны спосаб) і цераз глебу і ваду на палях фільтрацыі і арашэння, біялагічных сажалках (натуральны спосаб). Нарматыўна-ачышчаныя сцёкавыя воды, якія адпавядаюць нормам якасці, могуць паўторна выкарыстоўвацца для водазабеспячэння.

Беларусь

На Беларусі аб'ём сцёкавых вод у 19962000 складаў каля 1,2 км³/год, у т.л. нарматыўна-ачышчаных 0,9 км³/год.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.